РЫМЛЯНАЎ 4:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і бацькам не толькі тых абрэзаных, што прынялі абразанне, але і тых, якія ідуць слядамі той веры бацькі нашага Абрагама, якая была ў ім у неабрэзанасці. Біблія (пераклад А.Бокуна) і бацькам абразаньня, тых, якія ня толькі [маюць] абразаньне, але і ходзяць па сьлядах веры ў неабразаньні бацькі нашага Абрагама. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і бацькам абрэзаных, ня толькі тых, што прынялі абразаньне, але і тых, што ходзяць па сьлядах веры бацькі нашага Абрагама, якую меў ён у неабразаньні. |
«Сын чалавечы, жыхары гэтых руін у зямлі Ізраэльскай кажуць, прамаўляючы: “Абрагам быў адзін і атрымаў ва ўласнасць зямлю, нас жа многа, нам дадзена была зямля ў спадчыну”.
і не жадайце сказаць у сабе: “Маем айца Абрагама”. Бо кажу вам, што Бог можа з гэтых камянёў падняць сыноў Абрагаму.
і ён атрымаў знак абразання, як пячатку справядлівасці праз веру, якую меў яшчэ ў неабрэзанасці, каб стаўся ён бацькам усіх тых, хто верыць у неабрэзанасці, каб і ім была залічана справядлівасць,
Бо не законам было дадзена Абрагаму і нашчадкам яго абяцанне, што ён стане спадкаемцам свету, але справядлівасцю веры.
Папрасіў Ціта і паслаў з ім брата. Ці Ціт вас скарыстаў? Ці мы не хадзілі ў тым самым духу? Ці не па тых самых слядах?
Вы ж на гэта пакліканы; бо і Хрыстос цярпеў за вас, пакідаючы вам прыклад, каб вы ішлі па Яго слядах: