І выбраў сабе Давід пошасць; і былі дні жніва пшаніцы. І напусціў Госпад пошасць на Ізраэль ад раніцы аж да ўмоўленага часу. І памерла тады, пачынаючы ад Дана да Бээр-Сэбы, семдзесят тысяч чалавек.
ПСАЛТЫР 91:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо Ён Сам вызваліць цябе з пасткі паляўнічых, ад нягоднага слова. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо Ён выратуе цябе ад пасткі птушкалова, ад пошасьці сьмяротнай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) абвяшчаць раніцай ласку Тваю і праўду Тваю ўначы, |
І выбраў сабе Давід пошасць; і былі дні жніва пшаніцы. І напусціў Госпад пошасць на Ізраэль ад раніцы аж да ўмоўленага часу. І памерла тады, пачынаючы ад Дана да Бээр-Сэбы, семдзесят тысяч чалавек.
Калі на зямлі з’явяцца голад, або пошасць, або ржа, або жаўтуха, або саранча ці бяскрылая саранча, або калі вораг ударыць па ім, асаджаючы брамы яго, або калі прыйдзе якая кара ці хвароба,
Душа наша, як верабей, вырвалася з сіла птушкаловаў: сіло парвалася, а мы вызваліліся.
Сцеражы мяне ад сіла, якое наставілі на мяне, і ад спакусаў тых, што чыняць несправядлівасць.
пакуль страла не пранзае печань яго; як птушка, што спяшаецца да сіла і не ведае, што рашаецца справа жыцця.
Акрамя гэтага, чалавек не ведае канца свайго, але як рыбы трапляюцца ў згубную сетку або як птушкі захопліваюцца ў сіло, так і людзі апаноўваюцца ліхім часам, калі ён нечакана для іх надыходзіць.
Цікуе Эфраім, народ Бога майго, — на прарока; на ўсіх яго дарогах — лавецкае сіло, варожасць — у самім доме Бога яго.
Ці ж спадзе птушка на зямлю без сіла? Ці ж падымаецца пастка над зямлёю перш, чым нешта схопіць?
А вось тыя, што хочуць стаць багатымі, трапляюць у спакусу і ў пятлю ды ў многія неразумныя і шкодныя пажадлівасці, якія топяць людзей у знішчэнні і загубе.