Ты сочыш за мною, калі я зграшыў, і не паказваешся, каб я быў чысты ад правіннасці маёй.
ПСАЛТЫР 90:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ты паставіў несправядлівасці нашыя перад вачамі Тваімі, цёмныя справы нашыя — у святле аблічча Твайго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты паклаў беззаконьні нашыя перад Сабою, нашыя схаваныя [грахі] — перад сьветласьцю аблічча Твайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) толькі глядзецьмеш вачыма тваімі і ўбачыш помсту бязбожнікам. |
Ты сочыш за мною, калі я зграшыў, і не паказваешся, каб я быў чысты ад правіннасці маёй.
І гаворыць ён у сэрцы сваім: «Забыўся Бог, адвярнуў аблічча Сваё, не паглядзіць ніколі».
Гэтак ты чыніш, а Я маўчу. Ці не думаеш ты, што Я быў падобны да цябе? Я буду абвінавачваць цябе, і адкрыю гэта [ўсё] перад табою.
І заапякуйся тым, што насадзіла Твая правіца, і над сынам чалавечым, якога Ты ўмацаваў для Сябе.
Бо вочы Мае — на ўсіх шляхах іх: яны не схаваліся ад Мяне, і не ўтоена ліхота іх ад вачэй Маіх.
Нават калі ты памыешся лугам і ўжывеш шмат попелу драўлянага, бруднай застанешся перад абліччам Маім у правіннасці сваёй, — кажа Госпад Бог. —
Калі чалавек схаваецца ў заканурку, Я не ўбачу яго? — кажа Госпад. — Ці ж Я не напаўняю неба і зямлю? — кажа Госпад.
І сказаў Ён мне: «Ці бачыш, сын чалавечы, што робіць патаемна кожны са старэйшын дому Ізраэля ў сваім спальным пакоі? Яны бо кажуць: “Госпад нас не бачыць, Госпад пакінуў нашу зямлю”».
то, калі будзе даказаны грэх яго, хай прывядзе ён у ахвяру Госпаду казла без заганы.
у той дзень, калі Бог будзе судзіць праз Ісуса Хрыста таемныя справы людзей, паводле майго дабравесця.
Дык ніяк не судзіце заўчасна, пакуль не прыйдзе Госпад, Які асвеціць тое, што ў цемры скрыта, ды выявіць намеры сэрцаў. Тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.
І ўбачыў я перад пасадам памерлых, вялікіх і малых, што стаяць перад Богам. І былі адкрыты кнігі. І была адкрыта іншая кніга, кніга жыцця. І быў суд над памерлымі за тое, што напісана было ў кнігах, паводле іх ўчынкаў.