І кроў будзе вам на пазначэнне дамоў, у якіх вы будзеце знаходзіцца; і калі ўбачу кроў, прайду міма вас, і не будзе на вас плягі згубнай, калі буду караць зямлю Егіпецкую.
ПСАЛТЫР 74:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Знакаў нашых мы не бачым, ужо няма прарока, і няма ў нас таго, які б ведаў, як доўга гэта будзе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Знакаў нашых ня бачым мы болей; няма больш прарока, і нікога няма, хто б ведаў, як доўга гэта будзе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо чара ў руцэ ў Госпада, віно ў ёй кіпіць, поўнае мяшанага, і Ён палівае зь яе. Нават дрожджы зь яе будуць выціскаць і піць усе бязбожнікі зямлі. |
І кроў будзе вам на пазначэнне дамоў, у якіх вы будзеце знаходзіцца; і калі ўбачу кроў, прайду міма вас, і не будзе на вас плягі згубнай, калі буду караць зямлю Егіпецкую.
Упалі на зямлю і брамы яго, знішчыў і паламаў запоры яго, яго цар і князі ў паганаў, не існуе закон, ды прарокі яго не атрымліваюць аб’яў ад Госпада.
Акрамя таго, даў ім і суботы Мае, каб былі знакам паміж Мною і імі і каб ведалі, што Я — Госпад, Які іх асвячае.
Бяда за бядою нахлыне, і чутка за чуткаю; і будуць вымагаць бачанне ад прарока, і загіне закон ад святара і рада ад старэйшын.
«Вось жа надыдуць дні, — кажа Госпад, — і я пашлю голад на зямлю; не голад на хлеб ані смагу на ваду, але голад на слуханне слова Госпадавага.
«Дзеля таго будзе вам ноч без бачання, і будзе вам цемра без прароцтва; і зойдзе сонца над тымі прарокамі, і цёмным стане дзень над імі.
І пасаромяцца прадказальнікі, і пасаромяцца варажбіты, і закрыюць вусны свае ўсе, бо не будзе адказу ад Бога».
за пацвярджэннем Божым знакамі, і цудамі, і ўсякімі магутнасцямі, і дарамі Духа Святога па Яго волі.
Адказаў ён Госпаду: «Калі знайшоў я ласку ў Цябе, дай мне знак, што гэта Ты гаворыш са мною.
А юнак Самуэль служыў Госпаду пад наглядамі Гэлі. І слова Госпада было рэдкім у тыя дні; з’яўленне Бога не было частым.