Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 25:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Прыглядзіся да пакорлівасці маёй і да цяжару працы маёй і адпусці ўсе правіны мае.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Глянь на пакуты мае і нядолю маю, і даруй мне ўсе грахі мае!

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 25:18
11 Крыжаваныя спасылкі  

Можа, Госпад гляне на смутак мой і аддасць мне дабром за сённяшні праклён».


Павярніся да мяне і злітуйся нада мной паводле прысуду Твайго для тых, што любяць імя Тваё.


РЭС. Паглядзі на прыніжэнне маё і вырві мяне; бо закону Твайго я не забыўся.


Песня ўзыходжання. Госпадзе, памятай пра Давіда і пра ўсю пакорлівасць яго:


На краях шатаў яго — бруд, не ўспамінае ён пра будучыню сваю, страшна зняважаны ён, не мае нікога, хто б пацешыў. «Пабач, Госпадзе, гора маё, бо перамогу бярэ вораг».


«Прыпомні, Госпадзе, што нас напаткала; глянь і прыгледзься да нашай брыдоты.


І вось, прынеслі да Яго спаралізаванага, што ляжаў на ложку. І Ісус, бачачы іх веру, сказаў спаралізаванаму: «Не бойся, сыне, даруюцца табе твае грахі».


«Гэта ўчыніў мне Госпад у дні, у якія зірнуў на мяне, каб зняць ганьбу маю сярод людзей».


і давала абяцанне, кажучы: «Госпад Магуццяў, калі Ты, глянуўшы, убачыш смутак паслугачкі Сваёй і прыгадаеш мяне, і не забудзешся на паслугачку Сваю, і паслугачцы Сваёй дасі дзіця мужчынскага полу, то аддам яго Госпаду на ўсе дні жыцця яго, і лязо не дакранецца да галавы яго».