ПСАЛТЫР 18:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Перад бляскам позірку Яго праплывалі хмары, град і агністае вуголле. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ад бляску перад Ім разыйшліся хмары Ягоныя, град і вугольле вогненнае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто ўгледзіць пагрэшкі свае? Ад тайных маіх ачысьці мяне, |
Дажджом праліе Ён на грэшнікаў вуголле; агонь, і серка, і подых навальніц — доля келіха іх.
А ўвесь народ назіраў за шумам, і за ззяннем, і за гукам трубы, і за гарою, што дымілася; і, спалоханыя і ахопленыя трымценнем, паўсталі яны паводдаль,
І град, і агонь, змяшаныя разам, з’явіліся; град быў такі велізарны, якога не было на зямлі Егіпецкай ніколі ад часу, калі ён стаўся народам.
І быў чутны шум крылаў херубінаў аж на вонкавым панадворку, падобны да голасу Бога Усемагутнага, калі Ён прамаўляе.
А людзі, што стаялі і чулі, казалі, што загрымела; а іншыя казалі: «Анёл прамовіў да Яго».
Будуць мораны яны голадам, марнаваны трасцаю і лютай пошасцю; і пашлю Я на іх зубы звяроў і атруту змеяў, якія поўзаюць у пыле.
І калі ўцякалі яны перад сынамі Ізраэля і былі на схіле гары Бэтарон, Госпад кідаў на іх вялікія камяні з неба аж да Азэкі, і больш іх паўмірала ад камянёў градавых, чым ад меча сыноў Ізраэля.
І пачуў я быццам голас незлічонай грамады, як шум многіх водаў і як гук вялікіх грымот, якія кажуць: «Алілуя, бо ўзяў уладу Госпад, Бог наш Усемагутны.
І ад пасада выходзілі маланкі, і галасы, і грымоты; і сем светачаў агністых гараць перад пасадам, якія ёсць сем духаў Божых.
І ўзяў анёл кадзільніцу, і напоўніў яе агнём з ахвярніка, і кінуў на зямлю; і сталіся грымоты, і галасы, і маланкі, і землятрус.
Сталася ж, калі Самуэль складаў ахвяру цэласпалення, філістынцы пайшлі ў бой супраць Ізраэля. У той жа дзень загрымеў Госпад грымотамі вялікімі над філістынцамі і напалохаў іх, і былі яны пабітыя ізраэльцамі.