ПСАЛТЫР 148:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) агонь, град, снег, імгла, вецер навальнічны, які спаўняе слова Яго, Біблія (пераклад А.Бокуна) агонь і град, сьнег і туман, вецер бурны, які дзее паводле слова Ягонага, Біблія (пераклад В. Сёмухі) вагонь і град, сьнег і туман, буйны вецер, які напаўняе слова Ягонае, |
яны асвятляюць усё наўкола, куды б ні накіравала іх воля Стырнавога, да ўсяго, пра што б ні загадваў Ён ім на абліччы зямнога свету,
Дабраслаўляйце Госпада, усе анёлы Яго, моцныя магуццем, робячы па слове Яго на паслухмянасць голасу мовы Яго.
І ахінуўся цемрай, як заслонай, пасярод яе — палатка Яго: цёмная вада, паветраныя хмары.
І выцягнуў Майсей кій над зямлёй Егіпта, і Госпад напусціў вецер, што паліў увесь той дзень і ноч. А калі надышла раніца, гарачы вецер падняў саранчу;
Які ўчыніў так, што падзьмуў наймацнейшы вецер з захаду і кінуў схопленую саранчу ў Чырвонае мора; і ва ўсёй зямлі Егіпецкай не засталося аніводнай.
І, калі працягнуў Майсей руку над морам, Госпад адагнаў яго, бо дзьмуў гвалтоўны і сухі вецер усю ноч і ператварыў яго ў сухую зямлю; вада раздзялілася,
бо агнём Госпад судзіць будзе і мечам Сваім кожнае цела, і шмат будзе забітых Госпадам.
бо вось, Ён — Той, Хто творыць горы і выклікае вецер, аб’яўляе чалавеку намер яго, выклікае зару і цемру, ходзіць па вышынях зямных; імя Яго — Госпад, Бог Магуццяў”.
Вось што паказаў мне Госпад Бог: і вось, клікаў на суд праз агонь Госпад Бог, і ён паглынуў вялікую бездань, ды паглынуў таксама частку [зямлі].
А Госпад кінуў на мора моцны вецер, і паднялася вялікая бура на моры, так што караблю пагражала разбіццё.
Дык напалохаліся маракі, і кожны прызываў свайго бога, і кінулі яны ў мора ладунак, які быў на караблі, каб зрабіць яго лягчэйшым. А Ёна сышоў у нутро карабля, лёг і моцна заснуў.
Затым агонь, выйшаўшы ад Госпада, спаліў дзвесце пяцьдзесят чалавек, якія неслі кадзіла.
І калі ўцякалі яны перад сынамі Ізраэля і былі на схіле гары Бэтарон, Госпад кідаў на іх вялікія камяні з неба аж да Азэкі, і больш іх паўмірала ад камянёў градавых, чым ад меча сыноў Ізраэля.
І вялікі град, велічынёю з талент, спаў з неба на людзей; і людзі зневажалі Бога за плягу ад гэтага града, бо вельмі вялікай была пляга ад яго.