Таксама пастановы, і загады, і закон, і прыказанні, якія Ён напісаў вам, пільнуйце, каб спаўняць гэта ва ўсе дні; і чужых багоў не бойцеся.
ПСАЛТЫР 105:44 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І даў ім землі паганаў, і авалодалі яны працаю народаў, Біблія (пераклад А.Бокуна) І даў ім зямлю народаў, і набытак народаў успадкаемілі яны, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Ён зважаў на іх смутак, калі чуў іхнія енкі, |
Таксама пастановы, і загады, і закон, і прыказанні, якія Ён напісаў вам, пільнуйце, каб спаўняць гэта ва ўсе дні; і чужых багоў не бойцеся.
І адрынуў перад імі паганаў, і падзяліў ім зямлю шнуром спадчыны, і даў пакаленням ізраэльскім жыць у палатках іх.
І прыйшлі яны, і ўзялі яе ва ўласнасць, але не слухаліся голасу Твайго, не жылі паводле закону Твайго і не спаўнялі ўсяго таго, што Ты ім загадаў, каб спаўнялі. І навёў Ты на іх усе гэтыя беды.
Дык захапіў Ешуа ўсю зямлю, як прадказаў Госпад Майсею, і аддаў яе ва ўласнасць сынам Ізраэля, адпаведна з часткамі і пакаленнямі яго; і зямля супакоілася ад войнаў.
І даў Госпад Ізраэлю ўсю зямлю, якую прысягнуў даць бацькам іх, і яны атрымалі яе ва ўладанне і абжыліся на ёй.
Глядзіце, вось я падзяліў між вас жэрабем як уласнасць для вашых пакаленняў тыя народы, якія трэба яшчэ заваяваць, таксама, як і ўсе, якія я вынішчыў ад Ярдана аж па Вялікае мора на захадзе.
І даў Я вам зямлю, над якой вы не працавалі, і гарады, якіх вы не будавалі, і вы жывяце ў іх, і вінаграднікі, і аліўкавыя гаі, якіх вы не саджалі, а ясце з іх”.
І ўвёў Я вас у зямлю амарэяў, якія жылі за Ярданам; і, калі яны пайшлі вайной на вас, выдаў Я іх у рукі вашыя, і занялі вы зямлю іх і забілі іх.