Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 105:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Спявайце Яму і грайце псальмы Яму, апавядайце пра ўсе Яго цуды.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Сьпявайце Яму, выслаўляйце Яго! Размаўляйце пра ўсе цудоўныя дзеі Ягоныя!

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Хто выкажа магутнасьць Госпада, хто абвесьціць усю славу Ягоную?

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 105:2
17 Крыжаваныя спасылкі  

Дарогу прыказанняў Тваіх дай мне зразумець, і я буду спасцігаць цуды Твае.


Буду памятаць я пра справы Госпада, буду памятаць ад пачатку пра дзівосы Твае.


І буду я разважаць пра ўсе справы Твае і буду практыкавацца ў вынаходніцтвах Тваіх.


Псальм. Спявайце Госпаду новую песню, бо ўчыніў Ён цуды. Паратунак у правіцы Яго і ў руцэ святой Яго.


Грайце Госпаду на цытры, на цытры і з гукамі псальма.


І калі заўтра спытае ў цябе сын твой, гаворачы: “Што гэта?”, — ты адкажаш яму: “Дужаю рукою вывеў нас Госпад з Егіпта, з дому няволі.


гаворачы між сабою псальмамі, і гімнамі, і песнямі духоўнымі; спяваючы і граючы Госпаду ў сэрцах вашых.


Слухайце, цары, адкрыйце вушы, кіраўнікі; я тая, хто Госпаду будзе спяваць, хто будзе граць хвалу Госпаду, Богу Ізраэля!