Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 98:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 Грайце Госпаду на цытры, на цытры і з гукамі псальма.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 Выслаўляйце ГОСПАДА на гусьлях, на гусьлях і галосным сьпяваньнем!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 Праслаўляйце Госпада, Бога нашага, і пакланяйцеся падножжу Ягонаму: сьвятое яно!

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 98:5
11 Крыжаваныя спасылкі  

І загадаў Давід кіраўнікам левітаў, каб выбралі з братоў сваіх спевакоў пры музычных інструментах, гэта значыць пры арфах, і лірах, і цымбалах, каб моцна гучаў голас радасці.


і ўвесь Ізраэль праводзіў каўчэг запавету Госпадава з радаснымі воклічамі, і пад гукі рога, і пад моцныя гукі труб, пры цымбалах, лірах ды цытрах.


Паставіў таксама левітаў у доме Госпада з цымбаламі, псалтэрыёнамі і цытрамі па распараджэнні Давіда і Гада, Прадракальніка цара, і прарока Натана; бо загад быў ад Госпада праз прарокаў Яго.


Спявайце Госпаду песню падзякі, грайце псальмы Госпаду нашаму на цытры.


Вызнавайце Госпада на гуслях, грайце Яму на псалтыры дзесяціструннай.


Я таксама буду вызнаваць Цябе, у псалтыры — праўду Тваю, Божа мой, спяваць псальмы Табе буду на гуслях, о Святы Ізраэльскі.


Бо суцяшае Госпад Сіён, суцяшае ўсе руіны яго, робіць пустыню яго — быццам Эдэн, а пустэчу яго — быццам сад Госпада. Знойдуцца ў ім радасць і весялосць, падзяка і гучанне спеваў.


І калі ўзяў кнігу, чатыры жывёліны і дваццаць чатыры старэйшыны ўпалі перад Ягнём, маючы кожны гуслі і залатыя чары, поўныя фіміяму, якія ёсць малітвы святых,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы