За Табою першынства ў дзень магуцця Твайго, у ззянні святым, з улоння на досвітку нарадзіў я Цябе».
ПЕСЬНЯ 1:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бэлькі дамоў нашых кедравыя, столь наша — з кіпарысу». Біблія (пераклад А.Бокуна) «Які прыгожы ты, любы мой, які цудоўны! Ложак наш — зеляніна, Біблія (пераклад В. Сёмухі) стрэхі дамоў нашых - кедры, столі іх - кіпарысы. |
За Табою першынства ў дзень магуцця Твайго, у ззянні святым, з улоння на досвітку нарадзіў я Цябе».
Вымавіла сэрца маё добрае слова, распавядаю я пра творы мае цару; язык мой — пяро пісара, які спрытна піша.
«Як яблыня сярод лясных дрэў, так улюбёны мой сярод сыноў. У засені яго, якой жадала, я прысела, і плод яго салодкі паднябенню майму.
Улюбёны мой падобны да сарны, да маладога аленя. Вось, стаіць ён за нашаю сцяною, глядзіць праз акно, зазірае праз краты.
«Я сплю, а сэрца маё чувае, [вось,] голас майго ўлюбёнага, які стукае: “Адчыні мне, сястра мая, сяброўка мая, галубка мая, беззаганная мая, бо галава мая ўся ў расе, кучары мае — у кроплях начных!”
Устала, каб адчыніць міламу майму; з рук маіх капала міра, а пальцы мае поўныя міры найкаштоўнейшай над ручкаю засаўкі.
Галава твая — як Кармэль, а валасы твае на галаве — як пурпур; валадар ублытаўся ў кучарах.
Што бо ёсць добрае ў Яго і што ёсць прыгожае ў Яго! Збожжа будзе расціць юнакоў, і маладое віно — дзяўчын.