тады за мурам у нізінах, на адкрытай мясцовасці, сталі мы, і паставіў я людзей паводле родаў з мечамі іх, і дзідамі іх, і лукамі іх.
НЭЭМІІ 4:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тыя, хто будаваў мур, і насіў цяжары, і накладваў іх, адной рукой працавалі, і другой трымалі меч; Біблія (пераклад А.Бокуна) Тыя, што будавалі мур, і тыя, што насілі цяжары, і тыя, што працавалі, [кожны] адною рукою сваёй рабіў [мур], а ў другой [руцэ] трымаў зброю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Будаўнікі сьцяны і насільшчыкі цяжару, якія накладвалі на іх, адною рукою рабілі працу, а другою трымалі дзіду. |
тады за мурам у нізінах, на адкрытай мясцовасці, сталі мы, і паставіў я людзей паводле родаў з мечамі іх, і дзідамі іх, і лукамі іх.
І сталася з гэтага дня, што палова юнакоў маіх займалася работай, і палова трымала дзіды, і шчыты, і лукі, і кальчугі; і кіраўнікі знаходзіліся ззаду ўсяго дома Юды.
бо кожны з будаўнікоў таксама быў падпяразаны мечам і так яны працавалі; і каля мяне стаяў трубач.
усе яны носяць мечы і спрактыкаваныя ў войнах, кожны носіць меч пры боку дзеля страхаў начных.
Такім чынам, ведай і разумей: ад сказанага слова, што зноў будзе адбудаваны Ерузалім, аж да Правадыра Намашчэнца — сем тыдняў. І пройдуць шэсцьдзесят два тыдні; і зноў будуць адбудаваны плошча і муры, але ў часы прыгнёту.
Адзін аднаму не замінае, кожны ідзе сваім шляхам; яны прарываюцца праз стрэлы, і гэта ім не шкодзіць.
Калі іншыя маюць удзел ва ўладзе над вамі, дык чаму тым больш не мы? Аднак мы не карыстаемся гэтай уладай, але зносім усё, каб не прычыніць шкоды Евангеллю Хрыстову.
і ні ў чым не палохаецеся супраціўнікаў, што ім стане знакам загубы, вам жа – збаўлення, і гэта ад Бога.