Таму аддам Яму многіх, і з моцным падзеліць Ён здабытак, за тое, што душу Сваю выдаў на смерць і ў злачынцы быў залічаны; а Ён узяў на Сябе грэх многіх, таму заступаецца за праступных».
МАЦЬВЕЯ 27:38 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады ўкрыжавалі абапал Яго двух лотраў, аднаго праваруч, а другога леваруч. Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады былі ўкрыжаваныя з Ім разам два разбойнікі: адзін — праваруч, а другі — леваруч. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады ўкрыжавалі зь Ім двух разбойнікаў: аднаго па правы бок, а другога па левы. |
Таму аддам Яму многіх, і з моцным падзеліць Ён здабытак, за тое, што душу Сваю выдаў на смерць і ў злачынцы быў залічаны; а Ён узяў на Сябе грэх многіх, таму заступаецца за праступных».
І ўкрыжавалі разам з Ім двух разбойнікаў, аднаго праваруч, а другога леваруч ад Яго.
Бо кажу вам: мусіць споўніцца на Мне тое, што напісана: “І да злачынцаў быў залічаны”. Бо тое, што адносіцца да Мяне, спаўняецца».
дзе і ўкрыжавалі Яго, і з Ім двух іншых з аднаго боку і з другога, а пасярэдзіне Ісуса.