МАЦЬВЕЯ 20:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык, узяўшы, наракалі на гаспадара, Біблія (пераклад А.Бокуна) І, атрымаўшы, пачалі наракаць на гаспадара дому, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І атрымаўшы, пачалі наракаць на гаспадара дома |
кажучы: “Гэтыя апошнія адну гадзіну працавалі, а ты прыраўняў іх да нас, а мы ж пераносілі цяжар дня і спякоту”.
Можна было гэты алеек прадаць даражэй, чым за трыста дынараў, і раздаць убогім». І наракалі на яе.
Дык наракалі фарысеі і кніжнікі на вучняў Яго, кажучы: «Чаму гэта вы з мытнікамі і грэшнікамі ясце і п’яце?»
А Ісус, ведаючы Сам у Сабе, што наракалі на гэта вучні Яго, сказаў ім: «Гэта вас горшыць?
Калі ж юдэі ўбачылі натоўпы, ахапіла іх зайздрасць, і, блюзнячы, пярэчылі таму, чаму навучаў Паўла, кажучы супраць ды зневажаючы.
забараняюць нам гаварыць да паганаў, каб тыя былі збаўлены; і гэтак увесь час дапаўняюць мерку грахоў сваіх. Але прыйшоў нарэшце гнеў Божы на іх.
Яны наракальнікі нездаволеныя ды жывуць згодна сваёй пажадлівасці, і вусны іх гавораць напышліва, і дзеля карысці бываюць ліслівыя да людзей.