А праз доўгі час памёр цар Егіпецкі; а сыны Ізраэля, стогнучыя з-за працы, залямантавалі, і лямант іх ад працы дайшоў да Бога.
МАРКА 7:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, глянуўшы ў неба, уздыхнуў і гаворыць: «Эфэта», што значыць: «Адкрыйся». Біблія (пераклад А.Бокуна) І, глянуўшы ў неба, уздыхнуў, і гаворыць яму: «Эффата», што значыць: «Адчыніся». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ўзьвёўшы вочы да неба, уздыхнуў і сказаў яму: «Еффафа», што значыцца - «адчыніся». |
А праз доўгі час памёр цар Егіпецкі; а сыны Ізраэля, стогнучыя з-за працы, залямантавалі, і лямант іх ад працы дайшоў да Бога.
Пагарджаны быў Ён, апошні з людзей, чалавек пакутаў, які спазнаў немач, і быццам мы закрывалі твар перад Ім; пагарджаны так, што мелі мы Яго за нішто.
І Ісус пашкадаваў яго, і, працягнуўшы руку Сваю, дакрануўся да яго, і гаворыць яму: «Хачу, будзь ачышчаны».
І а дзевятай гадзіне Ісус закрычаў моцным голасам: «Гэлёі, Гэлёі! Лама сабахтані», што значыць: «Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?»
І, узяўшы за руку дзяўчынку, гаворыць ёй: «Таліта кумі», што значыць: «Дзяўчынка, табе кажу, устань!»
І Ісус, узяўшы пяць хлябоў і дзве рыбы, глянуў у неба, дабраславіў, і паламаў хлябы, і даў вучням Сваім, каб падавалі людзям. І дзве рыбы раздзяліў на ўсіх.
І зараз жа адчыніліся вушы яго ды развязаліся путы языка яго, і пачаў добра гаварыць.
І Ісус, уздыхнуўшы ў Духу Сваім, гаворыць: «Чаму гэтае пакаленне патрабуе знака? Сапраўды кажу вам: знак не будзе дадзены пакаленню гэтаму».
І падышоў і дакрануўся да труны; а тыя, што неслі, спыніліся. І гаворыць: «Юнача, кажу табе, устань!»
І вось, Ісус, як убачыў, што яна плача і што плачуць юдэі, якія з ёй прыйшлі, усхваляваўся ў Духу і быў узрушаны ў Сабе,
А Ісус, хвалюючыся ў Самім Сабе, прыйшоў да магілы; а была гэта пячора, і камень быў на ёй пакладзены.
Дык паднялі камень, дзе ляжаў памерлы. Ісус жа, узвёўшы вочы ўгору, сказаў: «Ойча, дзякую Табе, што Ты Мяне выслухаў.
Так прамаўляў Ісус; і, падняўшы вочы Свае да неба, сказаў: «Ойча, прыйшла гадзіна: праслаў Сына Твайго, каб і Сын Твой праславіў Цябе,
І гаворыць яму Пётра: «Энэй, Ісус Хрыстос цябе аздараўляе; падыміся і засцялі сабе». І ён адразу ўстаў.
І, выправіўшы ўсіх, Пётра ўпаў на калені ды маліўся, і, павярнуўшыся да цела, сказаў: «Табіта, устань!» І яна адкрыла вочы свае ды, убачыўшы Пётру, села.
Бо мы маем не такога першасвятара, які б не мог нам спачуваць у нашых немачах, але падобным чынам спакушанага ва ўсім, апроч граху.