А Ахазія выпаў праз краты з верхняга пакоя свайго, што ў Самарыі, і захварэў, і паслаў ён пасланцоў, загадваючы ім: «Ідзіце, спытайце Бэльзэбула, бога Акарона, ці ачуняю я з гэтай хваробы сваёй?»
МАРКА 3:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І кніжнікі, што прыбылі з Ерузаліма, казалі: «Мае Бэльзебула» і «Моцай князя дэманскага выганяе дэманаў». Біблія (пераклад А.Бокуна) А кніжнікі, што прыйшлі з Ерусаліму, гаварылі, што мае Бэльзэбула і што моцай князя дэманаў выганяе дэманаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А кніжнікі, якія прыйшлі зь Ерусаліма, казалі, што Ён мае ў Сабе Вэльзэвула і што выганяе дэманаў сілаю дэманскага князя. |
А Ахазія выпаў праз краты з верхняга пакоя свайго, што ў Самарыі, і захварэў, і паслаў ён пасланцоў, загадваючы ім: «Ідзіце, спытайце Бэльзэбула, бога Акарона, ці ачуняю я з гэтай хваробы сваёй?»
Хопіць для вучня, каб быў як настаўнік яго, а для паслугача – як яго гаспадар. Калі гаспадара дому назвалі Бэльзебулам, тым больш хатніх яго.
А фарысеі, чуючы гэта, казалі: «Ён ніяк іначай не выганяе дэманаў, як толькі з дапамогай Бэльзебула, князя дэманаў».
І сталася: аднаго дня Ён навучаў; і сядзелі фарысеі і заканазнаўцы, што прыйшлі з усіх пасяленняў Галілеі, і Юдэі, і Ерузаліма. І магутнасць Госпадава была ў Яго на аздараўленне.
Адказалі юдэі і сказалі Яму: «Ці ж не добра мы кажам, што Ты – самарыцянін і дэмана маеш?»
Дык юдэі сказалі Яму: «Цяпер мы пераканаліся, што дэмана маеш. Абрагам памёр, і прарокі, а Ты кажаш: “Калі хто зберажэ слова Маё, не пакаштуе смерці вечна”.