МАРКА 14:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён гаворыць ім: «Адзін з дванаццаці, які мачае са Мною руку ў місе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Адзін з Дванаццаці, што мачае са Мною ў місе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Ён сказаў ім у адказ: адзін з дванаццацёх, што мачае са Мною ў місцы. |
А калі Ён яшчэ гаварыў, вось, Юда, адзін з дванаццаці, падышоў, а з ім вялікі натоўп з мечамі і палкамі, накіраваны першасвятарамі і старэйшынамі народа.
Яны пачалі засмучацца і адзін за адным сталі гаварыць Яму: «Ці гэта не я?» І зноў: «Ці гэта не я?»
Што праўда, Сын Чалавечы ідзе, як аб Ім напісана. Аднак гора чалавеку, праз якога Сын Чалавечы будзе выдадзены! Лепш было б яму, каб той чалавек не быў народжаны».
І, калі Ісус яшчэ гаварыў, хутка падышоў Юда Іскарыёт, адзін з дванаццаці, а з ім вялікі натоўп з мечамі і палкамі ад першасвятароў і кніжнікаў ды старэйшын.
Калі яшчэ Ён гэта гаварыў, вось, натоўп, і наперадзе яго адзін з дванаццаці, які называўся Юда, і ён наблізіўся да Ісуса, каб пацалаваць Яго.
Адказвае Ісус: «Гэта той, каму Я падам умочаны хлеб». І, памачыўшы хлеб, падаў Юдзе Сімонаву Іскарыёту.
А гаварыў пра Юду Сімонава Іскарыёта: бо ён меўся Яго выдаць, хоць быў адным з дванаццаці.