І адазваўся Сахэнія, сын Ягіэля з сыноў Элама ды сказаў Эздру: «Мы правініліся перад Богам нашым і ўзялі за жонак чужынак з народаў гэтай зямлі. Але ёсць цяпер надзея ў справе гэтай для Ізраэля:
МАЛАХІІ 2:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Здраджвае Юда, і агіднасць дапушчана ў Ізраэлі і ў Ерузаліме, бо Юда апаганіў святыню Госпада, якую любіў, і ўзяў сабе за жонку дачку чужога бога. Біблія (пераклад А.Бокуна) Здрадзіў Юда, і ўчынена агіда ў Ізраілі і ў Ерусаліме, бо Юда зьняважыў сьвятыню ГОСПАДА, якую Ён любіць, і ўзяў за жонку дачку бога чужога. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вераломна ўчыняе Юда, і мярзота чыніцца ў Ізраілі і ў Ерусаліме; бо прынізіў Юда сьвятыню Гасподнюю, якую любіў, і ажаніўся з дачкою чужога бога. |
І адазваўся Сахэнія, сын Ягіэля з сыноў Элама ды сказаў Эздру: «Мы правініліся перад Богам нашым і ўзялі за жонак чужынак з народаў гэтай зямлі. Але ёсць цяпер надзея ў справе гэтай для Ізраэля:
Дык цяпер не давайце дачок сваіх за жонак сынам іх, і дачок іх не бярыце за жонак сынам вашым; і не шукайце запавету з імі і дабрабыту іх аж навек, каб вы сталі моцнымі і спажывалі тое, што добрае на гэтай зямлі, і пакінулі ў спадчыну сынам вашым навекі”.
Святы для Госпада Ізраэль, першыя плады Яго ўраджаю; усе, хто паядалі яго, былі асуджаны; ліха прыходзіла на іх”», — кажа Госпад.
“Але і пасля ўсяго гэтага не навярнулася да Мяне здрадлівая сястра яе, Юда, усім сэрцам сваім, але толькі падманна”», — кажа Госпад.
а потым прыходзіце і стаіце перада Мною ў гэтым доме, над якім прызывалася імя Маё, і кажаце: “Мы выратаваныя”, каб і далей чыніць усе гэтыя брыдкія рэчы?
займаецца ліхвярствам і вымагае працэнтаў, — ці ж такі будзе жыць? Не, не будзе. Дапускаўся бо ўсіх гэтых злачынстваў, таму ён напэўна памрэ; кроў яго спадзе на яго самога.
і адзін дапусціўся агіднасці з жонкаю блізкага свайго, і другі апаганіўся распустай з нявесткай сваёй; брат згвалтаваў сястру сваю, дачку бацькі свайго, у цябе.
Будзьце перад Мною святымі, бо Я святы, Я — Госпад, і Я аддзяліў вас ад другіх народаў, каб вы былі Маімі.
бо ты народ святы для Госпада, Бога твайго, і цябе Ён выбраў, каб стаўся ты асаблівым народам для Яго з усіх народаў, якія ёсць на зямлі.
Удзелам жа палахлівых, няверных, нягоднікаў, забойцаў, распуснікаў, чараўнікоў, балванапаклоннікаў і ўсіх хлуслівых будзе палымнеючае возера агню і серкі, што ёсць другая смерць».
І бралі яны за жонак іх дачок, і самі сваіх дачок аддавалі іх сынам, і служылі багам іх.