Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 14:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 бо ты народ святы для Госпада, Бога твайго, і цябе Ён выбраў, каб стаўся ты асаблівым народам для Яго з усіх народаў, якія ёсць на зямлі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 бо ты — народ сьвяты для ГОСПАДА, Бога твайго, бо цябе выбраў ГОСПАД, каб ты стаўся выбраным народам Ягоным спасярод усіх народаў, якія на абліччы зямлі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 бо ты народ сьвяты ў Госпада, Бога твайго, і цябе выбраў Гасподзь, каб ты быў уласным Яго народам з усіх народаў, якія на зямлі.

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 14:2
23 Крыжаваныя спасылкі  

Бо ўзялі яны іх дачок сабе і сынам сваім і змяшалі насенне святое з народамі тых земляў; таксама рука кіраўнікоў і старэйшын была першай у гэтым беззаконні».


якога спахваціў Я з канца зямлі, і з далёкіх ускрайкаў яе паклікаў цябе і сказаў табе: “Ты мой паслугач: Я выбраў цябе і не адкінуў цябе.


І, калі нават застанецца у ёй дзесятая частка, яна зноў будзе аддадзена на вынішчэнне; як тэрэбініт або як дуб, ад якіх, калі іх ссякуць, штосьці трывалае застаецца. Святым насеннем будзе тое, што застанецца пасля яго.


І называць іх будуць «народам святым», «адкупленымі Госпадам». А табе дадуць імя «Шуканая», «Горад непакінуты».


Святы для Госпада Ізраэль, першыя плады Яго ўраджаю; усе, хто паядалі яго, былі асуджаны; ліха прыходзіла на іх”», — кажа Госпад.


«Сын чалавечы, звярні аблічча сваё на Ерузалім і яшчэ — на святыя месцы і праракуй супраць зямлі Ізраэльскай.


І пачуў я мужа, апранутага ў льняныя шаты, які знаходзіўся над водамі ракі, калі падняў ён правую і левую руку ў неба і прысягнуў Тым, Хто жыве вечна: «Да часу, часоў і палавіны часу, і гэта ўсё збудзецца, калі дабяжыць да канца моц нішчыцеля святога народа».


і яго магуцце будзе ўзвялічвацца, але не яго ўласнымі сіламі, і ён будзе знішчаць усё — больш таго, што можна ўявіць, і пашанцуе яму, і будзе ён дзейнічаць, і будзе забіваць дужых і народ святых,


бо Я — Госпад, Які вывеў вас з зямлі Егіпецкай, каб быць вашым Богам. Будзьце святымі, бо Я — святы!


«Гавары ўсёй супольнасці сыноў Ізраэля і кажы ім: “Будзьце святымі, бо святы Я — Госпад, Бог ваш.


Вось жа, сказаў Я вам: “Вы возьмеце зямлю іх, Я дам яе вам у спадчыну — зямлю, што ацякае малаком і мёдам. Я — Госпад, Бог ваш, Які аддзяліў вас ад іншых народаў.


Будзьце перад Мною святымі, бо Я святы, Я — Госпад, і Я аддзяліў вас ад другіх народаў, каб вы былі Маімі.


Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасць Божую, аддавайце целы вашы ў ахвяру жывую, святую, мілую Богу на разумнае служэнне ваша.


Падліны, якой бы яна ні была, не будзеце есці. Дай яе чужынцу, які здарыцца ў тваёй мясцовасці, або прадай чужынцу: бо ты — народ святы для Госпада, Бога твайго. Не вары казляня ў малацэ маці яго.


І паставіць цябе Госпад перад Сабою як народ святы, як прысягнуў табе, калі будзеш берагчы прыказанні Госпада, Бога твайго, і хадзіць дарогамі Яго.


Сапраўды, Ён любіць народы, усе святыя Яго ў руцэ Яго, і тыя, якія туляцца да ног Тваіх, слухаюцца навукі Тваёй».


А вас выбраў Госпад і вывеў вас з жалезнай печы егіпецкай, каб мець народ спадчынны, як гэта ёсць сёння.


Бо ты народ, пасвячоны Госпаду, Богу твайму. Цябе выбраў Госпад, Бог твой, каб быў ты Яго ўласным народам з усіх народаў, што жывуць на зямлі.


Не з той прычыны, што вы перавышаеце лікам усе народы, паяднаўся з вамі Госпад і абраў вас, — бо вы меншыя з усіх народаў, —


Які ахвяраваў Самога Сябе за нас, каб збавіць нас ад усякага беззаконня і ачысціць Сабе народ асаблівы, рупны пра добрыя ўчынкі.


Але вы – выбранае племя, валадарнае святарства, святы народ, люд набыты, каб абвяшчалі дасканаласці Таго, Хто паклікаў вас з цемры ў цудоўнае святло Сваё;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы