аж пакуль Госпад не адкінуў Ізраэль ад Свайго аблічча, як прадказаў праз усіх паслугачоў Сваіх, прарокаў. І перасяліў Ён Ізраэль з яго зямлі ў Асур аж да гэтага дня.
МІХЕЯ 2:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таму не будзеш мець нікога, хто кінуў бы жэрабя на сабранні Госпадавым. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага ня будзе ў цябе таго, хто мераў бы шнуром паводле жэрабя ў царкве ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму ня будзе ў цябе нікога, хто кінуў бы жэрабя для вымярэньня на сходзе перад Госпадам. |
аж пакуль Госпад не адкінуў Ізраэль ад Свайго аблічча, як прадказаў праз усіх паслугачоў Сваіх, прарокаў. І перасяліў Ён Ізраэль з яго зямлі ў Асур аж да гэтага дня.
А вось тыя, што выйшлі з Тэльмэлы, Тэльгарсы, Хэруба, Адона і Эмэра і не змаглі давесці, што род бацькоў іх і паходжанне іх выводзіцца з Ізарэля:
Не выжывуць на зямлі Госпадавай, але вернецца Эфраім у Егіпет і ў Асірыі паганае будуць есці.
І, кажучы, загадаў Майсей сынам Ізраэля: «Гэта хай будзе зямля, якую маеце падзяліць па жэрабі і якую загадаў Госпад даць дзевяці пакаленням і палове пакалення.
Не павінен уваходзіць байструк у супольнасць Госпадаву, нават у дзесятым пакаленні.
тыя, што нарадзіліся ад іх у трэцім пакаленні, могуць увайсці ў супольнасць Госпадаву.
Калі падзяляў Найвышэйшы народы, калі раздзяляў сыноў Адама, Ён вызначыў межы народам паводле лічбы сыноў Ізраэля.
Ешуа кінуў ім жэрабя перад Госпадам у Сіло, і падзяліў там зямлю між сынамі Ізраэля па іх частках.
Выберыце з кожнага пакалення па тры чалавекі, каб я паслаў іх і каб яны падняліся, і абышлі зямлю, і раздзялілі яе паводле колькасці кожнага народа, і каб паведамілі мне пра тое, як раздзялілі.