ЛЯВІТ 9:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Потым Аарон падняў рукі ў бок народа і дабраславіў яго. Па заканчэнні ахвяр за грэх, ахвяр цэласпалення і прымірэння сышоў уніз. Біблія (пераклад А.Бокуна) І падняў Аарон рукі ў бок народу, і дабраславіў яго, і, склаўшы ахвяры за грэх, ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя, зыйшоў уніз. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І падняў Аарон рукі свае, павярнуўшыся да людзей, і дабраславіў іх, і сышоў, учыніўшы ахвяру за грэх, цэласпаленьне і ахвяру мірную. |
Сыны Амрама: Аарон і Майсей. І Аарон быў выдзелены, каб складаць ахвяры найсвяцейшыя, ён і сыны яго навек: і каб ён успальваў перад абліччам Госпада, і паслугаваў Яму ды дабраслаўляў імя Яго навек.
І павярнуў цар твар свой, і дабраславіў усю супольнасць Ізраэля, — бо ўся супольнасць стаяла, чакаючы,
Хай будзе дабраславёна імя яго вечна, пакуль [свеціць] сонца, будзе жыць імя яго. І будуць дабраславёныя ў ім усе пакаленні зямныя, усе народы ўзвялічаць яго.
Вам найперш Бог, падняўшы Сына Свайго Ісуса, паслаў Яго, каб дабраславіў вас на тое, каб кожны адвярнуўся ад нягоднасці сваёй».
У гэты час Госпад аддзяліў пакаленне Леві, каб насілі каўчэг запавету Госпада і каб яны стаялі перад Ім на службе і дабраслаўлялі ў імя Яго па сённяшні дзень.
і тады прыйдуць святары, сыны Леві, якіх выбраў Госпад, Бог твой, каб служылі Яму і дабраслаўлялі ў імя Яго, і па іх слове павінна разбірацца кожная спрэчная справа і кожнае забойства.
не адгаджайце ліхам за ліха, ані праклёнам за праклён, але, наадварот, дабраслаўляйце, ведаючы, што на тое вы пакліканы, каб атрымаць у спадчыну дабраславенне.