ЛУКАША 18:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ісус, бачачы, што ён зрабіўся сумным, сказаў: «Як цяжка тым, што маюць багацце, увайсці ў Валадарства Божае! Біблія (пераклад А.Бокуна) Убачыўшы, што ён стаўся смутным, Ісус сказаў: «Як цяжка таму, хто мае багацьце, увайсьці ў Валадарства Божае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ісус, бачачы, як ён засмуціўся, сказаў: як цяжка багатым маетнікам увайсьці ў Царства Божае! |
Хто спадзяецца на багацці свае, загіне, і, як зялёны ліст, будуць расці справядлівыя.
каб, наеўшыся, не быў я спакушаны адрачэннем і не сказаў: «Хто гэта — Госпад?», або, беднасцю прымушаны, каб не краў я і каб не лгаў я імем Бога майго.
Што вы за пакаленне? Вы бачыце слова Госпада: ці ж Я зрабіўся пустыняй для Ізраэля або зямлёй цемры? Дык чаму народ Мой кажа: “Мы аддзяліліся! Не прыйдзем ужо болей да Цябе!”
Дык пайду я да людзей заможных ды скажу ім, яны бо ведаюць шлях Госпада і прысуд Бога свайго”». Але яны таксама паламалі ярмо, парвалі путы.
І засмуткаваў цар, але дзеля прысягі ды дзеля ўзлягаўшых з ім не захацеў ёй адмаўляць,