Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛУКАША 14:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Інакш, калі той яшчэ далёка, адправіўшы пасланніка, просіць яго, каб былі ў міры.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Калі ж не, дык пакуль той яшчэ далёка, ён пашле да яго пасольства прасіць міру.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

інакш, пакуль той яшчэ далёка, ён пашле да яго пасольства - прасіць міру.

Глядзіце раздзел



ЛУКАША 14:32
11 Крыжаваныя спасылкі  

Тады Я прызнаю, што правая рука твая можа збавіць цябе.


Пагадзіся з супраціўнікам тваім хутчэй, пакуль ты з ім у дарозе, каб выпадкам не аддаў цябе супраціўнік суддзі, а суддзя не аддаў цябе слузе, і каб не быў ты кінуты ў вязніцу.


Дай таму, хто просіць у цябе; і не ўхіляйся ад таго, хто жадае ў цябе пазычыць.


Калі ідзеш з супраціўнікам тваім да начальніка, дык па дарозе старайся вызваліцца ад яго, каб ён не павёў цябе да суддзі, а суддзя не аддаў бы цябе кату, а кат не кінуў бы цябе ў вязніцу.


Або які цар, збіраючыся ісці на вайну супраць другога цара, не сядзе перш і не абдумае, ці мог бы ён з дзесяццю тысячамі пайсці супраць таго, які ідзе на яго з дваццаццю тысячамі?


Так, вось, кожны з вас, хто не зрачэцца ўсяго, што мае, не можа быць Маім вучнем.


А грамадзяне яго ненавідзелі яго, і выправілі за ім пасланнікаў, кажучы: “Не хочам, каб ён валадарыў над намі”.


А Ірад дужа злаваўся на жыхароў Тыра і Сідона. Але яны аднадушна прыбылі да яго і, схіліўшы на свой бок Бласта, палацовага царскага, прасілі супакою, бо іх край жывіўся ад краю царскага.