Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛУКАША 12:58 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

58 Калі ідзеш з супраціўнікам тваім да начальніка, дык па дарозе старайся вызваліцца ад яго, каб ён не павёў цябе да суддзі, а суддзя не аддаў бы цябе кату, а кат не кінуў бы цябе ў вязніцу.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

58 Бо калі ты ідзеш з супраціўнікам сваім да начальніка, па дарозе аддай заробленае, каб пазбыцца яго, каб ён не прывёў цябе да судзьдзі, і судзьдзя не аддаў бы цябе кату, і кат ня кінуў бы цябе ў вязьніцу.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

58 Калі ты ідзеш з супраціўнікам сваім да начальства, дык па дарозе пастарайся вызваліцца ад яго, каб ён ня прывёў цябе да судзьдзі, а судзьдзя не аддаў цябе кату, а кат ня кінуў цябе ў цямніцу.

Глядзіце раздзел Копія




ЛУКАША 12:58
20 Крыжаваныя спасылкі  

Дык пагадзіся з Ім, і будзь спакойны, і праз гэта будзеш мець найлепшы плён.


Тады справядлівы будзе судзіцца з Ім, і ад Суддзі свайго пайшоў бы я ў цэласці.


Дзеля таго стане кожны святы маліцца Табе ў час адпаведны. Калі нават узнімуцца велічэзныя воды, да яго не наблізяцца яны.


Зразумейце гэта вы, што забываеце пра Бога; калі схаплю вас Я, то не будзе каму вас ратаваць.


Шукайце Госпада, пакуль можна знайсці, прызывайце Яго, пакуль блізка!


Але той не захацеў, а пайшоў і пасадзіў яго ў вязніцу, пакуль не аддасць яму доўгу.


бо Ён кажа: «У час прыдатны выслухаў Я цябе ды ў дзень збаўлення ўспамог табе». Вось, цяпер час прыдатны, вось цяпер дзень збаўлення!


у Ім, пайшоўшы, прапаведаваў нават тым духам, што былі ў вязніцы,


Буду прыкладаць намаганні, каб вы заўсёды і па маім адыходзе пра гэта ўспаміналі.


Улюбёныя, прыкладаючы ўсю стараннасць, каб напісаць вам пра супольнае наша збаўленне, я палічыў неабходным напісаць вам, каб заахвоціць змагацца за веру, аднойчы перададзеную святым.


І, калі міне тысяча гадоў, будзе вызвалены шатан са сваёй вязніцы,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы