ЛУКАША 14:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І хто ідзе за Мной і не нясе крыжа свайго, не можа быць вучнем Маім. Біблія (пераклад А.Бокуна) І хто не нясе крыжа свайго і ідзе за Мною, ня можа быць вучнем Маім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і хто не нясе крыжа свайго і ня ідзе за Мною, ня можа быць Маім вучнем. |
але не мае кораня, таму зменны. І, калі настане ўціск і пераследы за слова, адразу ж спакушаецца.
Ісус жа, глянуўшы на яго, узлюбіў яго ды сказаў яму: «Аднаго табе не хапае: ідзі, прадай усё, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб на небе, а тады прыходзь, узяўшы крыж, і ідзі за Мною».
І прымусілі нейкага Сімона Цырэнейца, бацьку Аляксандра і Руфа, які ішоў з поля і праходзіў міма, каб нёс крыж Яго.
Бо хто з вас, жадаючы збудаваць вежу, не сядзе перш і не палічыць патрэбных выдаткаў, ці мае чым яе дакончыць?
І, несучы крыж Свой, выйшаў на тое месца, што завецца Чараповае, а па-гебрайску – Гальгота,
умацоўваючы душы вучняў, навучаючы іх трыванню ў веры і што каб увайсці ў Валадарства Божае, трэба прайсці праз многа прыцясненняў.
З гэтай прычыны пераношу цярпенні, але не саромеюся, бо ведаю, Каму паверыў, і маю пэўнасць, што Ён мае моц захаваць уклад мой на той дзень.