Каму я маю казаць і каго перасцерагаць, каб паслухаў? Вось жа, неабрэзаныя вушы іх, і не могуць яны чуць, вось жа, слова Госпада сталася для іх у пасмяянне, і яны не прымуць яго.
ЛУКАША 14:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пачалі ўсе адразу прасіць прабачэння. Першы сказаў яму: “Купіў я поле і маю патрэбу пайсці і агледзець яго; прашу цябе, прабач мне”. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пачалі ўсе па чарзе выбачацца. Першы сказаў яму: “Я купіў зямлю, і мне трэба пайсьці і паглядзець яе; прашу цябе, выбач мне”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пачалі ўсе, як бы змовіўшыся, перапрашацца. Першы сказаў яму: я купіў зямлю, і мне трэба пайсьці і агледзець яе; прашу цябе, прабач мне. |
Каму я маю казаць і каго перасцерагаць, каб паслухаў? Вось жа, неабрэзаныя вушы іх, і не могуць яны чуць, вось жа, слова Госпада сталася для іх у пасмяянне, і яны не прымуць яго.
і паслаў свайго слугу ў пару вячэры сказаць запрошаным: “Прыходзьце, бо ўжо ўсё прыгатавана”.
А другі сказаў: “Купіў я пяць пар валоў і іду іх праверыць; прашу цябе, прабач мне”.
Ісус, бачачы, што ён зрабіўся сумным, сказаў: «Як цяжка тым, што маюць багацце, увайсці ў Валадарства Божае!
Каторае ж упала паміж церняў – гэта тыя, што слухаюць; але, ідучы, клопатамі, і багаццем, і раскошаю жыцця заглушаюцца і не прыносяць плода.
хоць я мог бы спадзявацца і на цела. Калі хто іншы думае спадзявацца на цела, дык тым больш я:
бо Дэмас кінуў мяне, палюбіўшы гэты век, і пайшоў у Тэсалоніку, Крэсцэнс – у Галатыю, Ціт – у Далмацыю.
каб не стаў хто распуснікам або бязбожнікам, як той Эзаў, які за адну страву выракся свайго першародства.