Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 6:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Каму я маю казаць і каго перасцерагаць, каб паслухаў? Вось жа, неабрэзаныя вушы іх, і не могуць яны чуць, вось жа, слова Госпада сталася для іх у пасмяянне, і яны не прымуць яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 Да каго я маю казаць і каго перасьцерагаць, каб паслухаў? Вось, неабрэзанае вуха іхняе, і ня могуць яны чуць. Вось, слова ГОСПАДА сталася для іх у насьмешку, і яны не жадаюць яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 Да каго гаварыць мне і каго ўгаворваць, каб слухалі? Вось, вуха ў іх неабрэзанае, і яны ня могуць слухаць; вось слова Гасподняе ў іх пасьмешышча: яно няпрыемнае ім.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 6:10
40 Крыжаваныя спасылкі  

Людзі з цвёрдым каркам, неабрэзанымі сэрцамі і вушамі! Вы заўсёды супрацівіцеся Духу Святому, як бацькі вашы, так і вы!


Вас свет не можа ненавідзець, а Мяне ненавідзіць, бо Я сведчу аб ім, што яго ўчынкі ліхія.


але яны не паслухалі Мяне ды не нахілілі вуха свайго, але зрабілі цвёрдым карак свой, і сталіся горшымі, чым бацькі іх».


Праз веру атрымаў Ной аб’яўленне аб тым, што яшчэ было нябачным, і богабаязна пабудаваў каўчэг на выратаванне сям’і сваёй. Праз яе асудзіў ён свет і стаўся спадкаемцам справядлівасці праз веру.


Хто ўверыў пачутаму ад нас, ды рука Госпада каму была аб’яўлена?


Адказаў Майсей перад абліччам Госпада: «Вось, сыны Ізраэля не слухаюць мяне, а як паслухае мяне фараон, калі я не ўмею гаварыць?»


Бо надыдзе час, калі здаровай навукі не будуць прымаць, але па волі сваіх пажадлівасцей падбяруць сабе настаўнікаў, патураючых вушам,


Яго абвяшчаем мы, выяўляючы кожнаму чалавеку ва ўсякай мудрасці, каб прадставіць кожнага чалавека дасканалым у Хрысце Ісусе.


Бо паводле ўнутранага чалавека захапляюся законам Божым,


А калі ўпаў на калені, закрычаў моцным голасам: «Госпадзе, не палічы ім граху гэтага». І, сказаўшы гэта, сканаў.


Пачулі гэта некаторыя з фарысеяў, што пры Ім былі, і сказалі Яму: «Няўжо і мы сляпыя?»


І шукалі кніжнікі і першасвятары, як накласці на Яго рукі ў тую гадзіну, але баяліся народа; бо зразумелі, што гэтую прыпавесць гаварыў пра іх.


Адзін з заканазнаўцаў, адказваючы, гаворыць Яму: «Настаўнік, так гаворачы, Ты нас зневажаеш».


А калі ўгледзеў многіх фарысеяў і садукеяў, што прыходзілі да хросту яго, сказаў ім: «Род змяіны, хто паказаў вам, што пазбегнеце будучага гневу?


І паслаў Амазія, святар з Бэтэля, Ерабааму, цару Ізраэля, кажучы: «Змаўляецца супраць цябе Амос сярод дому Ізраэля; не зможа знесці зямля ўсіх размоў яго.


Калі, аднак, перасцеражэш ты бязбожніка, каб адступіў ад сваіх дарог, і ён не адвернецца ад сваёй дарогі, ён сам памрэ ў злачыннасці сваёй, але ты вызваліў душу сваю.


і ён убачыць, што меч прыходзіць на зямлю, і ў трубу затрубіць, і перасцеражэ народ,


Абрэжцеся дзеля Госпада і адкіньце абрэзкі сэрцаў вашых, мужы Юды і жыхары Ерузаліма, каб часам не ўспыхнуў, як полымя, гнеў Мой ды каб не разгарэўся, і ніхто не зможа яго затушыць дзеля ліхоты ўчынкаў вашых.


Запрагнуў я збаўлення Твайго, Госпадзе, і закон Твой — асалода мая.


Спашлі на мяне ласкі Твае, каб я мог жыць, бо закон Твой — асалода мая.


Атлусцела сэрца іх, быццам тук, а я захапляюся законам Тваім.


Вядзі мяне сцежкай загадаў Тваіх, бо я жадаю яе.


Бо і сведчанні Твае — асалода мая, і парада мая — пастановы Твае.


Буду захапляцца пастановамі Тваімі, не забуду словы Твае.


тады сказаў я: «Вось, іду; на пачатку кнігі напісана пра мяне.


але ў законе Божым воля яго, і пра закон Яго разважае ён днём і ноччу.


ды не даў вам Госпад сэрца, што разумее, ды вачэй, якія бачаць, і вушэй, якія маглі б чуць, аж да сённяшняга дня.


“Паслухай, народ без розуму і без сэрца, якія, маючы вочы, не бачаць, маючы вушы, не чуюць.


над Егіптам і над Юдэяй, над Эдомам і над сынамі Амона, над Маабам і над усімі, якія падразаюць валасы і пражываюць у пустыні, бо ўсе народы — неабрэзаныя, а ўвесь дом Ізраэля — з неабрэзаным сэрцам”».


Многа бачыў ты, а не беражэш; вушы адкрыў ты, а не чуеш».


“А цяпер, за тое, што вы ўчынілі ўсе гэтыя справы, — кажа Госпад, — а Я прамаўляў да вас з раніцы і безупынна, але вы не слухалі, і клікаў Я вас, але вы не адказвалі,


«Вось што кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Ідзі і скажы мужам юдэйскім і жыхарам Ерузаліма: “Няўжо вы не прымеце навучання, каб слухацца слоў Маіх?” — кажа Госпад. —


Аднак дом Ізраэля не захоча цябе слухаць, бо Мяне не хочуць слухаць; бо ўвесь дом Ізраэля мае цвёрды лоб і закамянелае сэрца.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы