ЛУКАША 12:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык ён разважаў у сваёй душы, кажучы: “Што мне зрабіць, бо не маю дзе падзець свайго ўраджаю?” Біблія (пераклад А.Бокуна) і ён разважаў у сабе, кажучы: “Што мне зрабіць, бо ня маю, куды злажыць плады мае?” Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ён разважаў сам з сабою: што мне рабіць? няма куды мне сабраць плады мае. |
Ці ж не тое, каб падзяліцца хлебам тваім з галодным ды ўбогіх і бяздомных прыняць у дом свой? Калі пабачыш голага — адзень яго, а родным сваім не пагарджай.
І вось, адзін заканазнаўца ўстаў, выпрабоўваючы Яго і кажучы: «Настаўнік, што маю рабіць, каб здабыць жыццё вечнае?»
Ды сказаў: “Вось што зраблю: развалю свае свірны, і пабудую большыя, і туды збяру ўсе плады мае і даброцце маё,
І сказаў вучням Сваім: «Дзеля таго кажу вам: не турбуйцеся дзеля душы вашай, што будзеце есці, ані дзеля цела, што на яго ўздзенеце.
Прадайце, што маеце, і дайце міласціну. Спраўце сабе капшукі, што не нішчэюць, скарб бязмежны ў нябёсах, куды злодзей не набліжаецца і дзе моль не з’ядае;
І гаворыць пра сябе аканом: “Што мне рабіць, раз гаспадар мой адбірае ад мяне аканомства? Капаць не магу, а жабраваць саромеюся.
І Я вам кажу: здабывайце сабе сяброў багаццем нягодным, каб, калі яго не стане, прынялі вас у вечныя сялібы.
Пачуўшы гэта, Ісус гаворыць яму: «Яшчэ аднаго табе не хапае: прадай усё тое, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб на небе; і прыходзь, ідзі за Мной».
І гаворыць яму: “Добра, паслугач добры; за тое, што ў малым быў ты верны, май уладу над дзесяццю гарадамі”.
Адказваючы, ён гаварыў ім: «Хто мае дзве вопраткі, хай дасць таму, хто не мае. І хто мае ежу, хай зробіць падобна».
Калі яны пачулі гэта, спакарыліся сэрцам ды пыталіся ў Пётры і іншых Апосталаў: «Дык што маем мы рабіць, мужы браты?»
Багатым гэтага веку загадвай, каб лішне высока пра сябе не думалі і не пакладалі надзеі на няпэўнасць багацця, але спадзяваліся на Бога жывога, Які шчодра дае нам усё патрэбнае для асалоды,
З таго пазналі мы любоў, што Ён аддаў душу Сваю за нас; і мы павінны аддаваць душу за братоў.