ЛУКАША 1:75 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ў святасці і справядлівасці перад Ім ва ўсе дні жыцця нашага. Біблія (пераклад А.Бокуна) служыць Яму ў сьвятасьці і праведнасьці перад Ім у-ва ўсе дні жыцьця нашага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) мы служылі Яму ў сьвятасьці і праўдзе перад Ім ва ўсе дні жыцьця нашага. |
«Гэта кажа Госпад Магуццяў: “Пост чацвёртага месяца, і пост пятага, і пост сёмага, і пост дзесятага месяца хай будзе для народа Юды ў радасць і пацеху і ў святыя ўрачыстасці; любіце толькі праўду і супакой”.
Бо выбраў нас у Ім перад заснаваннем свету, каб быць нам святымі і беззаганнымі перад Ім у любові;
Бо мы – Яго стварэнне, створаныя ў Хрысце Ісусе для добрых спраў, якія Бог загадзя прыгатаваў, каб мы ў іх жылі.
і апраніцеся ў новага чалавека, створанага Богам у справядлівасці і святасці праўды.
Шануй Госпада, Бога твайго, і беражы ўсе прыказанні і загады Яго, якія даручаю табе, сынам і нашчадкам тваім на ўсё жыццё, каб даўгавечныя былі дні твае.
Нарэшце, браты, просім вас і молім у Госпадзе Ісусе, каб, як вы атрымалі ад нас, як вам належыць жыць і падабацца Богу, так і жылі, і больш багацелі.
Нам жа належыць заўжды дзякаваць Богу за вас, умілаваныя Госпадам браты, бо ад пачатку, праз асвячэнне Духа і веру праўды Бог вас выбраў на збаўленне,
Які збавіў нас і паклікаў святым пакліканнем не паводле нашых спраў, але паводле пастановы Сваёй і ласкі, якая дадзена нам у Хрысце Ісусе спрадвеку,