Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛУКАША 1:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І вось, пачнеш ва ўлонні і народзіш Сына, і дасі Яму імя Ісус.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І вось, ты зачнеш ва ўлоньні і народзіш Сына, і дасі Яму імя Ісус.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і вось, зачнеш ва ўлоньні, і народзіш Сына, і дасі Яму імя: Ісус;

Глядзіце раздзел



ЛУКАША 1:31
10 Крыжаваныя спасылкі  

хай радуюцца твой бацька і маці твая, хай радуецца тая, што нарадзіла цябе.


Дзеля таго дасць вам Сам Госпад знак. Вось жа, Дзева панясе ва ўлонні і народзіць Сына, і назавуць імя Яго: Імануэль.


Яна ж народзіць Сына, і дасі Яму імя Ісус, бо Ён збавіць народ Свой ад грахоў іх».


«Вось жа Дзева панясе ва ўлонні і народзіць Сына, і назавуць імя Яго Імануэль, што значыць Бог з намі».


І не спазнаваў Яе, аж пакуль Яна нарадзіла Сына Свайго Першароднага, і назваў Яго імем Ісус.


Тады Анёл прамовіў да яго: «Не бойся, Захарыя, бо пачута маленне тваё, вось жа, жонка твая Лізавета народзіць табе сына, і назавеш яго Янам.


да Дзевы, заручанай мужу, які меў імя Язэп, з дому Давіда, а імя Дзевы – Марыя.


І, калі мінула восем дзён, калі належала абрэзаць Дзіця, назвалі Яго імем Ісус, якое было Яму дадзена Анёлам, перш чым Ён быў пачаты ва ўлонні.


Калі Давід называе Яго Госпадам, дык як жа тады Ён – Сын яго?»


А калі прыйшла поўня часу, паслаў Бог Свайго Сына, народжанага жанчынай, стаўшага пад закон,