Святароў палічылі па іх родах і левітаў ад дваццаці гадоў і вышэй — па іх абавязках і чэргах.
ЛІКІ 3:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Палічы сыноў Леві па сем’ях бацькоў іх і плямёнах, усіх мужчынскага роду ад аднаго месяца і вышэй». Біблія (пераклад А.Бокуна) «Палічы сыноў Левія паводле дамоў бацькоў іхніх, і паводле сем’яў іхніх, усіх мужчынскага роду ад аднаго месяца і вышэй». Біблія (пераклад В. Сёмухі) палічы сыноў Лявііных паводле сямействаў іхніх, паводле родаў іхніх, усіх мужчынскага полу ад аднаго месяца і вышэй палічы. |
Святароў палічылі па іх родах і левітаў ад дваццаці гадоў і вышэй — па іх абавязках і чэргах.
«Ідзі і крычы ў вушы Ерузаліму, кажучы: гэта кажа Госпад: “Я памятаю цябе, прывабнасць тваёй маладосці і любоў, калі ты была нарачонаю, калі хадзіла ты за Мною па пустыні, у зямлі, якой ніхто не засявае.
Госпад аб’явіўся мне здалёк: «Я ўзлюбіў цябе любоўю вечнаю, дзеля таго прыгарнуў цябе з міласэрнасцю.
ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здатных да бою ізраэльцаў, палічыце іх па дружынах іх, ты і Аарон.
А гэта колькасць сыноў Леві па іх родах: Гэрсон, ад якога — род Гэрсона; Кагат, ад якога — род Кагата; Мэрары, ад якога — род Мэрары.
І ўсіх, каго палічылі, было дваццаць тры тысячы мужчын ад аднаго месяца і вышэй; бо яны не былі палічаны сярод сыноў Ізраэля і не была дадзена ім уласнасць разам з іншымі.
усіх людзей мужчынскага полу, якіх ад аднаго месяца і вышэй было налічана сем тысяч пяцьсот.
Усе мужчынскага роду ад аднаго месяца і вышэй — восем тысяч шэсцьсот — апекавалі скінію.
і было ўсіх першародных мужчынскага полу па імёнах іх, ад аднаго месяца і вышэй, дваццаць дзве тысячы дзвесце семдзесят тры.
Бачачы гэта, Ісус абурыўся і кажа ім: «Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне ды не забараняйце ім, бо такіх ёсць Валадарства Божае.
бо з дзіцячых гадоў пазнаў ты Пісанні Святыя, якія могуць цябе навучыць на збаўленне праз веру ў Хрыста Ісуса.