Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛІКІ 3:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 «Палічы сыноў Левія паводле дамоў бацькоў іхніх, і паводле сем’яў іхніх, усіх мужчынскага роду ад аднаго месяца і вышэй».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 палічы сыноў Лявііных паводле сямействаў іхніх, паводле родаў іхніх, усіх мужчынскага полу ад аднаго месяца і вышэй палічы.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 «Палічы сыноў Леві па сем’ях бацькоў іх і плямёнах, усіх мужчынскага роду ад аднаго месяца і вышэй».

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 3:15
17 Крыжаваныя спасылкі  

і ўнесеным у сьпіс сьвятарам, паводле дому бацькоў іхніх, і лявітам ад дваццаці гадоў і вышэй паводле абавязкаў іхніх і паводле чэргаў іхніх,


Я люблю тых, якія мяне любяць, і тыя, што мяне шукаюць, знойдуць мяне.


«Ідзі і абвяшчай у вушы Ерусаліму, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД. Я памятаю міласьць маладосьці тваёй і любоў, калі ты была нарачонаю, калі ты хадзіла за Мною ў пустыні, у зямлі, якой ніхто не засявае.


Здалёк зьявіўся мне ГОСПАД [і сказаў]: “Любоўю вечнаю Я палюбіў цябе, дзеля гэтага Я выяўлю міласэрнасьць табе.


Ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здатных да бою ў Ізраілі палічыце паводле дружынаў іхніх ты і Аарон.


Лявіты паводле пакаленьняў бацькоў сваіх не былі палічаны сярод іх,


А гэта лічба лявітаў паводле сем'яў іхніх: Гершон, ад якога сям'я Гершона; Кегат, ад якога сям'я Кегата; і Мэрары, ад якога сям'я Мэрары.


І ўсіх было палічана іх дваццаць тры тысячы мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй. Яны не палічаныя сярод сыноў Ізраіля, бо ня дадзена ім спадчына сярод сыноў Ізраіля.


І палічыў іх Майсей паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА, як Ён загадаў яму.


Лік палічаных мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй — сем тысячаў пяцьсот.


Лік усіх мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй — восем тысячаў шэсьцьсот. Яны ма­юць вартаваць Сялібу.


Лік палічаных мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй — шэсьць тысячаў дзьвесьце.


І было ўсіх першародных мужчынаў па ліку імёнаў, ад аднаго месяца і вышэй, паводле падліку — дваццаць дзьве тысячы дзьвесьце семдзясят тры.


Бачачы гэта, Ісус абурыўся і сказаў ім: «Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне і не забараняйце ім, бо гэтакіх ёсьць Валадарства Божае.


і што ты з дзяцінства ведаеш Сьвятое Пісаньне, якое можа зрабіць цябе мудрым на збаўленьне праз веру, што ў Хрысьце Ісусе.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы