КАЛАСЯНАЎ 4:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вітае вас Эпафрас, які з вашых, паслугач Хрыста Ісуса, заўсёды руплівы ў малітвах за вас, каб устаялі вы дасканалымі і напоўніліся ўсякай воляй Божай. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вітае вас Эпафрас, які з вашых, слуга Хрыста, які заўсёды змагаецца за вас у малітвах, каб вы стаялі дасканалымі і напоўненымі ўсякай воляй Божай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вітае вас Эпафрас, раб Ісуса Хрыста, які заўсёды дабразычыць вам у малітвах, каб вы былі дасканалыя і напоўненыя ўсім, што даспадобы Богу. |
Хто б хацеў Мне служыць, хай ідзе за Мною, і дзе Я, там будзе і паслугач Мой; калі хто Мне служыць, шануе яго Айцец.
Браты мае, што да вас, я перакананы, што вы поўныя дабраты, напоўненыя ўсякім веданнем, так што можаце адзін аднаго настаўляць.
Дык прашу вас, браты, праз Госпада нашага Ісуса Хрыста і праз любоў Духа, каб са мною разам памаліліся да Бога за мяне,
Браты! Не будзьце дзецьмі розумам, але будзьце немаўлятамі адносна зла, а розумам будзьце дарослымі.
Мы ж гаворым мудрасць сярод дасканалых, але мудрасць не гэтага веку, не валадароў гэтага веку, якія праходзяць,
Урэшце, браты, радуйцеся, будзьце дасканалымі, суцяшайце адзін аднаго, будзьце адной думкі, майце супакой, і Бог любові і супакою хай будзе з вамі.
Людзям я цяпер дагаджаю ці Богу? Ці я імкнуся людзям падабацца? Калі б я людзям падабаўся, не быў бы паслугачом Хрыстовым!
цяпер пагадзіў у целе смерцю цела Свайго, каб паставіць вас перад Сабою святымі, беззаганнымі і бездакорнымі,
Яго абвяшчаем мы, выяўляючы кожнаму чалавеку ва ўсякай мудрасці, каб прадставіць кожнага чалавека дасканалым у Хрысце Ісусе.
Дзеля гэтага я і працую, змагаючыся пры Яго садзеянні, якім Ён ува мне дзейнічае магутна.
як вы і навучыліся ад Эпафраса, супрацоўніка нашага найдаражэйшага, вернага для вас паслугача Хрыста,
Таму і мы ад таго дня, у які гэта пачулі, не перастаём за вас маліцца і прасіць, каб вы напоўніліся пазнаннем волі Яго ва ўсякай мудрасці і духоўным разуменні
разам з Анісімам, улюбёным і верным братам, які з вашых; усё, што тут робіцца, яны раскажуць вам.
Хай жа Сам Бог супакою ўсвячае вас ва ўсім, каб дух ваш, і душа, і цела захаваліся беззаганнымі на прыход Госпада нашага Ісуса Хрыста.
Для дарослых жа цвёрдая страва, для тых, хто праз ужыванне маюць спрактыкаваныя пачуцці, каб разабрацца, што добрае, а што благое.
Ён у дні цела Свайго моцным голасам і са слязамі прыносіў малітвы і просьбы Таму, Які мог збавіць Яго ад смерці, і выслуханы быў дзеля Сваёй богаадданасці.
Якуб, слуга Бога і Госпада Ісуса Хрыста, вітае дванаццаць пакаленняў, што ў расцярушанні.
Цярплівасць жа будзе мець дасканалае дзеянне, каб вы былі дасканалымі ды беззаганнымі, без ніякіх недахопаў.
Дык прызнавайцеся адны адным у грахах ды маліцеся адны за адных, каб атрымалі здароўе. Бо вялікую сілу мае настойлівая малітва справядлівага.
Сімон Пётр?, паслугач і Апостал Ісуса Хрыста, тым, што ў справядлівасці Бога нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста атрымалі з намі аднолькава дарагую веру:
А Таму, Хто можа ўсцерагчы вас ад падзення і паставіць беззаганнымі і ў радасці на віду Сваёй славы,