І сказаў яму Госпад: «Выйдзі і стань на гары перад Госпадам». І вось, праходзіць Госпад, і моцны і вялікі вецер пераварочваў горы і разбіваў скалы перад Госпадам — у ветры няма Госпада. І пасля ветру землятрус — у землятрусе няма Госпада.
ЗАХАРЫІ 6:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ды прагаварыў да мяне анёл і сказаў: «Гэта выходзяць чатыры вятры нябесныя, якія стаялі перад Валадаром усёй зямлі». Біблія (пераклад А.Бокуна) І адказаў анёл, і сказаў мне: “Гэта чатыры духі нябесныя, якія выходзяць пасьля стаяньня перад Госпадам усёй зямлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І адказваў анёл і сказаў мне: гэта выходзяць чатыры духі нябесныя, якія стаяць перад Госпадам усёй зямлі. |
І сказаў яму Госпад: «Выйдзі і стань на гары перад Госпадам». І вось, праходзіць Госпад, і моцны і вялікі вецер пераварочваў горы і разбіваў скалы перад Госпадам — у ветры няма Госпада. І пасля ветру землятрус — у землятрусе няма Госпада.
А той працягваў далей: «Таму слухай слова Госпада. Бачыў я Госпада, Які сядзіць на Сваім пасадзе, і ўсё нябеснае войска, што стаяла каля Яго справа і злева.
Але пэўнага дня, калі прыйшлі сыны Божыя, каб стаць перад Богам, быў паміж іх і шатан.
Што глядзіце вы з пагардаю, горы крутыя, на гару, дзе спадабалася пасяліцца Богу? Бо Госпад паселіцца навечна.
Бо Хто стварыў цябе, будзе жаніхом тваім, імя Яго — Госпад Магуццяў, Адкупіцель твой — Святы Ізраэлеў! Называюць Яго Богам усяе зямлі.
І прывяду на Элам чатыры вятры з чатырох канцоў неба, і развею іх на ўсе гэтыя вятры так, што не будзе такога народа, куды б не дайшлі выгнанцы з Элама.
І херубіны ўзнялі свае крылы, і адначасова з імі пайшлі колы, а слава Бога Ізраэля супачывала на іх угары;
І сказаў Ён мне: «Праракуй да духа; праракуй, сын чалавечы, і кажы духу: вось што кажа Госпад Бог: “Ад чатырох вятроў прыйдзі, дух, і дыхні на гэтых забітых, каб ажылі”».
і калі выступіць, будзе знішчана яго царства і распадзецца на чатыры вятры неба, але не на патомкаў яго, і не з прычыны моцы яго, якой ён валадарыў: бо будзе раздзёртае царства яго таксама іншымі, за выняткам іх.
Ручай агню разліваўся ды выцякаў з твару Яго; тысячы тысяч служылі Яму, і дзесяць тысяч разоў па сто тысяч стаялі перад Ім: суд распачаўся, і кнігі былі раскрыты.
Адказаў Даніэль, і так сказаў: «Бачыў я ў з’яве мне ноччу, і вось, чатыры вятры неба трывожылі Вялікае мора,
Бо хто адцураўся ад дня сціплых пачаткаў? І з радасцю будуць глядзець на грунтвагу ў руцэ Зарабабэля. Сем гэтых лямпаў — гэта вочы Госпада, якія прыглядаюцца да ўсёй зямлі».
І зноў падняў я вочы свае і паглядзеў, і вось, чатыры калясніцы, выходзячыя з паміж дзвюх гор; і горы былі медныя.
Глядзіце, не пагарджайце ні адным з малых гэтых. Бо кажу вам, што анёлы іх у небе бачаць заўсёды аблічча Айца Майго, Які ёсць у небе.
І пашле Ён анёлаў Сваіх з трубою гучнай, і збяруць яны абраных Яго з чатырох вятроў, ад краю неба аж да канца яго.
І, адказваючы, сказаў яму Анёл: «Я – Габрыэль, што стаю перад Богам, і пасланы гаварыць з табою і абвясціць табе гэтую радасную вестку.
Ці ж не ўсе яны ёсць паслугуючыя духі, пасланыя на паслугу тым, якія атрымаюць у спадчыну збаўленне?
А да анёлаў вось што кажа: «Ён творыць анёламі Сваімі духаў і паслугачамі Сваімі полымя агню».
І пасля гэтага ўбачыў я чатырох анёлаў, што стаялі на чатырох вуглах зямлі, трымаючы чатыры вятры зямлі, каб вецер не дзьмуў на зямлю, ані на мора, ані на якое дрэва.