Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 37:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 І сказаў Ён мне: «Праракуй да духа; праракуй, сын чалавечы, і кажы духу: вось што кажа Госпад Бог: “Ад чатырох вятроў прыйдзі, дух, і дыхні на гэтых забітых, каб ажылі”».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 І Ён сказаў мне: «Прароч да духа, прароч, сыне чалавечы, і скажы духу: “Гэта кажа Гос­пад ГОСПАД. Ад чатырох вятроў прыйдзі дух, і дыхні на гэтых забітых, і яны будуць жыць”».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 Тады сказаў Ён мне: вымаві прароцтва духу, вымаві прароцтва, сыне чалавечы, і скажы духу: так кажа Гасподзь Бог: ад чатырох вятроў прыйдзі, дух, і дыхні на гэтых забітых, і яны ажывуць.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 37:9
12 Крыжаваныя спасылкі  

Дух дзьме, дзе хоча, і голас яго чуеш, але не ведаеш, скуль прыходзіць і куды адыходзіць; таксама адбываецца з кожным, хто з Духа нарадзіўся».


Падыміся, вецер паўночны, наляці, вецер паўднёвы; павей на сад мой, і хай паплывуць пахі яго».


І дам Я вам Духа Майго, і вы ажывяце, і завяду вас у зямлю вашу, і будзеце ведаць, што Я — Госпад. Я сказаў і спаўняю”, — кажа Госпад Бог».


Вось што кажа Госпад Бог гэтым косткам: “Вось, Я ўвяду ў вас дух, і будзеце жыць,


Калі пашлеш Духа Твайго — творацца, і аднаўляеш Ты выгляд зямлі.


І кажа мне: «Ты павінен зноў прарочыць пра народы, пра плямёны, пра мовы і пра многіх цароў».


І пасля трох з паловай дзён увайшоў у іх дух жыцця ад Бога. І падняліся яны на свае ногі; і вялікі страх ахапіў тых, якія бачылі іх.


І сказаў Ён мне: «Праракуй над гэтымі косткамі і кажы ім: “Сухія косткі, слухайце слова Госпада!”


І ўбачыў я, і вось, на костках з’явіліся жылы і цела, і на іх была нацягнута скура, але духа яны яшчэ не мелі.


і калі выступіць, будзе знішчана яго царства і распадзецца на чатыры вятры неба, але не на патомкаў яго, і не з прычыны моцы яго, якой ён валадарыў: бо будзе раздзёртае царства яго таксама іншымі, за выняткам іх.


Ці ж з рукі пекла маю вызваліць іх і ад смерці выбавіць іх? Дзе твае пошасці, о смерць? Дзе твая загуба, о пекла? Шкадаванне скрыта перад вачамі Маімі».


Ды прагаварыў да мяне анёл і сказаў: «Гэта выходзяць чатыры вятры нябесныя, якія стаялі перад Валадаром усёй зямлі».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы