ЗАХАРЫІ 11:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта кажа Госпад, Бог мой: «Пасі жывёлу, прызначаную на забіццё, Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэтак кажа ГОСПАД, Бог мой: «Пасьві авечкі, [якія] на зарэз, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так кажа Гасподзь Бог мой: пасьві авечак, асуджаных на закол, |
І Ён прыйдзе, і будзе пасвіць моцаю Госпада паводле велічы імя Госпада, Бога Свайго; і будуць жыць яны бяспечна, бо тады будзе Ён вялікі аж да краёў зямлі,
І вось, я пасвіў жывёлу на забіццё для гандляроў статкам. І ўзяў я сабе дзве палкі: адну назваў «Ласка» і другую назваў «Вяроўка»; і пасвіў статак.
І вы будзеце ўцякаць у лагчыну сярод іх гор, бо лагчына міжгорная працягнецца аж да Ясола; і ўцякаць будзеце, як уцякалі ў час землятрусу ў дні Озіі, цара Юды; і прыйдзе Госпад, Бог мой, і ўсе святыя разам з Ім.
Але Ён, адказваючы, гаворыць: «Пасланы Я толькі да авец, якія пакінулі дом Ізраэля».
Ерузалім, Ерузалім, што забіваеш прарокаў ды камянуеш тых, якія да цябе пасланы. Колькі разоў хацеў Я сабраць сыноў тваіх, як кураводка збірае пісклянят сваіх пад крылы, а ты не захацеў.
Кажа ёй Ісус: «Не дакранайся да Мяне, бо Я яшчэ не ўзышоў да Айца Майго, але ідзі да братоў Маіх і скажы ім: узыходжу да Айца Майго і Айца вашага і Бога Майго і Бога вашага».
Кажу бо, што Хрыстос стаўся паслугачом абрэзання дзеля праўды Божай дзеля таго, каб выканаць абяцанае бацькам,
Дабраславёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які дабраславіў нас у нябёсах усякім дабраславеннем духоўным у Хрысце,