Таксама зрабіў Гірам каўшы, і курыльніцы, і чары; і скончыў Гірам усе работы, якія меў споўніць для цара Саламона ў святыні Госпада;
ЕРАМІІ 52:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўзялі яны таксама катлы, лапаткі, нажніцы, крапільніцы, лыжкі і ўвесь медны посуд, якім карысталіся пры служэнні, Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзялі яны катлы, лапаткі, нажніцы, крапільніцы, лыжкі і ўвесь посуд мядзяны, якім [карысталіся] пры служэньні. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І тазы і лапаткі, і нажы і чары, і лыжкі і ўвесь медны посуд, ужываны пры набажэнстве, забралі; |
Таксама зрабіў Гірам каўшы, і курыльніцы, і чары; і скончыў Гірам усе работы, якія меў споўніць для цара Саламона ў святыні Госпада;
і каўшы, і курыльніцы, і чары. Усе прылады, якія Гірам зрабіў цару Саламону ў святыню Госпада, былі з медзі тонкай работы.
і ахвярныя пасудзіны, і нажы, і чары, і катлы, і курыльніцы з найчысцейшага золата; і залатыя завесы да дзвярэй да ўнутранага пакоя дома, святога з святых, і да дзвярэй святыні.
таксама на відэльцы, і чары, і збанкі з найчысцейшага золата, і на чары залатыя паводле іх памераў даў золата на кожную чару; таксама і на срэбраныя чары даў розную колькасць срэбра,
Гірам жа зрабіў катлы, і лапаткі, і чары, і так скончыў усю працу, якую меў выканаць у святыні Бога для цара Саламона, а менавіта:
катлы, і лапаткі, і відэльцы: усе пасудзіны зрабіў Гірам, майстар, для цара Саламона і для дома Госпадавага з найчысцейшай медзі.
Таксама нажніцы, і чары, і катлы, і курыльніцы былі з найчысцейшага золата. І дзверы святыні звонку ў святое з святых ды дзверы святыні знадворку былі залатыя.
Таксама і дзесяць сталоў зрабіў ды памясціў іх у святыні: пяць па правым баку, і пяць па левым; таксама зрабіў сто залатых чараў.
келіхаў залатых — трыццаць, таксама келіхаў срэбраных — чатырыста дзесяць і іншага посуду надта многа;
Прыгатуй і чары, і фіялы, і кратэры, і кіяфы, у якіх патрэбна прыносіць узліванні — з найчысцейшага золата.
Таксама да яго зробіш шчыпцы для зняцця нагару, і пасудзіны, дзе збіраецца нагар, хай будуць з найчысцейшага золата.
І зрабі дзеля ўжывання яго папяльніцы, каб збіраць у іх попел, а таксама гаршкі, вугальныя лапаткі, крапільніцы і кадзільніцы; усе прыналежнасці зрабі з медзі.
з найчысцейшага золата зрабіў таксама пасудзіны да ўсялякага ўжытку для стала, чары, і фіялы, і кіяфы, і кратэры, у якіх трэба прыносіць узліванні.
Зрабіў і сем лямп са шчыпцамі і пасудзінамі, дзе збіраецца нагар, з найчысцейшага золата.
І зрабіў з медзі ўсе прыналежнасці да ахвярніка: папяльніцы, гаршкі, лапаткі, крапільніцы, вілкі і кадзільніцы.
І пакладуць на яго ўсе пасудзіны, якімі карыстаюцца яны ў час іх службы, гэта значыць: попельніцы, вілкі, і вугальныя лапаткі, і чары. Усе прыналежнасці ахвярніка хай таксама накрыюць пакрывалам са шкур сініх і хай прасунуць жэрдкі.
Хай таксама стол хлябоў пакладных накрыюць тканінаю фіялетаваю і хай паставяць на ім чары і фіялы, кіяфы і кратэры для здзяйснення ўзліванняў; і хлябы хай будуць на ім заўсёды.