Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 52:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 І паламалі халдэі медныя слупы, якія былі ў святыні Госпада, і падножжы, і меднае мора, што было ў доме Госпада ў святыні, і ўсю медзь іх вывезлі ў Бабілон.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 І паламалі Халдэйцы слупы мядзяныя, якія [былі] ў Доме ГОСПАДА, і падставы, і мора мядзянае, якое [было] ў Доме ГОСПАДА, і ўсю медзь вывезьлі ў Бабілон.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 І слупы медныя, якія былі ў доме Гасподнім, і падставы, і меднае мора, якое ў доме Гасподнім, паламалі Халдэі і занесьлі ўсю медзь іхнюю ў Вавілон.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 52:17
12 Крыжаваныя спасылкі  

і ахвярныя пасудзіны, і нажы, і чары, і катлы, і курыльніцы з найчысцейшага золата; і залатыя завесы да дзвярэй да ўнутранага пакоя дома, святога з святых, і да дзвярэй святыні.


“Вось, прыйдуць дні, і ўсё, што ў палацы тваім і што сабралі бацькі твае аж да гэтага дня, забяруць у Бабілон; не застанецца нічога, — кажа Госпад. —


І ўсе пасудзіны святыні Божай, як большыя, так і меншыя, і скарбы святыні, і цара, і кіраўнікоў пераправіў у Бабілон.


І не можна было зважыць медзі з усіх тых рэчаў: з двух слупоў, аднаго мора, дванаццаці медных валоў: яны былі падножжам, якое зрабіў цар Саламон для святыні Госпада.


Вораг працягнуў руку сваю на ўсе яго каштоўнасці, а ён глядзеў на паганаў, як уварваліся ў святыню яго, хоць забараніў Ты ім уваходзіць на сход Твой.


а даўжыня прысенкаў была дваццаць локцяў, і шырыня — дванаццаць локцяў, і ўваходзілі ў іх па дзесяці прыступках, і слупы былі на вушаках, адзін з аднаго, другі ж — з другога боку.


і Госпад аддаў у яго рукі цара Юдэйскага Ёакіма, і частку пасудзін дома Божага, і іх забраў ён у зямлю Сэнаар, у дом багоў сваіх, і памясціў пасудзіны ў дом скарбоўні багоў сваіх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы