І селі яны, каб з’есці хлеба, а калі паднялі вочы, убачылі падарожнікаў ізмаэліцкіх, што ехалі з Галаада, і іх вярблюдаў, якія неслі жывіцу, трагакант, масціку і ладан у Егіпет.
ЕРАМІІ 49:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Забяруць палаткі іх, і статкі іх, і покрывы іх, разам увесь посуд іх і вярблюдаў іх забяруць сабе і будуць крычаць на іх: “Жах навокал”. Біблія (пераклад А.Бокуна) Забяруць намёты іхнія і авечак іхніх, і накрыцьці іхнія, і ўсе начыньні іхнія, павядуць вярблюдаў іхніх сабе і будуць крычаць на іх: “Жах навокал”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Намёты іхнія і авечак іх возьмуць сабе, і покрывы іхнія і вярблюдаў іхніх возьмуць і будуць крычаць ім: «жудасьць адусюль!» |
І селі яны, каб з’есці хлеба, а калі паднялі вочы, убачылі падарожнікаў ізмаэліцкіх, што ехалі з Галаада, і іх вярблюдаў, якія неслі жывіцу, трагакант, масціку і ладан у Егіпет.
Маёмасць яго была: сем тысяч авечак і тры тысячы вярблюдаў, а таксама пяцьсот пар валоў, і пяцьсот асліц, і шматлікая паслуга; быў ён славуты сярод усіх жыхароў Усходу.
Не будзе ніколі больш абжытая, ані заселена з патомства ў патомства, не паставіць там араб палаткі, ані пастухі не зробяць там лежбішча.
Уся жывёла Кедара збярэцца пры табе, бараны Набаёта будуць служыць табе, будуць ахвяраваны яны на Маім ахвярніку перамалення, і дом славы Маёй услаўлю.
Палатка мая спустошана, усе вяроўкі мае пазрываны, сыны мае адышлі ад мяне і няма іх, няма ўжо нікога, хто б ізноў расцягнуў палатку маю і хто б напяў мае палотны.
Разбурэнне за разбурэннем прызываецца, бо спустошана ўся зямля, раптам спустошаны мае палаткі, у момант — мае шаты.
Што такое? Бачу іх напалоханых, адыходзячых, волаты іх пабітыя, уцякаюць у страху, не азіраюцца! Жах вакол, — кажа Госпад. —
Аслабеў Дамаск, павярнуўся наўцёкі, ахапіў яго страх, мучэнні і болі апанавалі яго, як парадзіху.
Вось, Я навяду на цябе страх, — кажа Госпад, Бог Магуццяў, — ад усіх, хто акружае цябе; і вы будзеце раскіданы, кожны ў свой бок, і не будзе каму збіраць уцекачоў.
Мы ва ўсім церпім прыцясненне, але не прыдушаны; жывём у нястачах, але не ў роспачы;
Бо калі мы прыбылі ў Мацэдонію, наша цела не мела ніякага супакою, але мы цярпелі ўсялякае гора: звонку – напасці, унутры – страхі.
Бо самі яны прыходзілі разам з усімі сваімі статкамі, і з палаткамі сваімі, і, як саранча, запаўнялі ўсё незлічоным мноствам людзей і вярблюдаў
А мадыянцы, і Амалек, і ўсе ўсходнія народы размясціліся ў даліне, шматлікія, як саранча. Таксама вярблюдаў было без ліку, як пяску, што ляжыць на берагах мора.
І сказалі Зэбах і Салмана: «Ты сам устань і забі нас, бо адпаведна ўзросту чалавека сіла яго». Падняўся Гедэон, і забіў Зэбаха і Салману, і забраў паўмесяцы, якімі былі ўпрыгожаны шыі іх вярблюдаў.
І вага патрабаваных кольцаў была тысяча семсот сікляў золата, не ўлічваючы паўмесяцаў, завушніц і пурпуровых шатаў, якія звычайна насілі цары мадыянскія, таксама не ўлічваючы хамутоў вярблюдаў.