Дык вось што такое прытулкі несправядлівага, і гэткае месца таго, хто не ведае Бога».
ЕРАМІІ 10:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вылі гнеў Свой на народы, якія не прызнаюць Цябе, і на плямёны, якія не прызываюць імя Твайго, бо праглынулі яны Якуба і з’елі яго, і спустошылі выганы яго». Біблія (пераклад А.Бокуна) Вылі ярасьць Тваю на народы, якія ня ведаюць Цябе, і на плямёны, якія імя Твайго ня клічуць, бо яны праглынулі Якуба і зжэрлі яго, і спустошылі сялібы ягоныя». Біблія (пераклад В. Сёмухі) вылі лютасьць Тваю на народы, якія ня ведаюць Цябе, і на плямёны, якія ня прызнаюць імя Твайго; бо яны зьелі Якава, зжэрлі яго і зьнішчылі яго і жытло ягонае спустошылі. |
Дык вось што такое прытулкі несправядлівага, і гэткае месца таго, хто не ведае Бога».
Няўжо не паразумнеюць усе, што чыняць беззаконне, што з’ядаюць народ мой, быццам хлеб ядуць? Госпада яны не прызываюць,
Калі набліжаюцца да мяне зламыснікі, каб жэрці цела маё; тыя, што прыгнятаюць мяне, і ворагі мае, — дык яны самі саслабеюць і паваляцца.
Ты, Якубе, не прызываў Мяне, а ты, Ізраэлю, быў апанаваны нават непрыязнасцю да Мяне.
Няма нікога, хто прызываў бы імя Тваё, хто падняўся б і прыхінуўся да Цябе, бо Ты схаваў аблічча Сваё ад нас і папусціў нас у рукі правіннасці нашай.
сірыйцаў ад усходу, а філістынцаў з захаду, якія жэрлі Ізраэль поўнай пашчай. Па ўсім гэтым не спыніўся гнеў Яго і рука Яго ўсё яшчэ выцягнута.
Дзеля таго ўсе, што праглынаюць цябе, самі будуць з’едзены, а ўсіх ворагаў тваіх павядуць у няволю, і тыя, што нішчылі цябе, самі будуць знішчаны, а ўсіх рабаўнікоў тваіх Я аддам на рабунак.
Ізраэль — заблуканая авечка, ільвы палявалі на яе. Першы еў яе цар асірыйцаў, а апошні, Набукаданосар, цар Бабілона, паламаў ёй косці.
Усе, хто знаходзілі іх, з’ядалі іх, і ворагі іх казалі: “Не правініліся мы, бо яны зграшылі супраць Госпада, прыстанішча справядлівасці і надзеі бацькоў іх — Госпада”.
«Ад Дана чуецца хрыпенне коней іх, на голас іржання баявых жарабцоў іх дрыжыць уся зямля. І прыйдуць яны, і паглынуць зямлю ды тое, што поўніць яе, горад і жахароў яго.
Склікаў я, быццам на свята, тых, што трывожылі мяне навокал. Ніхто ў дзень гневу Госпадава не ўцёк, не застаўся ніхто: каго песціў я і гадаваў — вораг Мой знішчыў іх».
і тых, якія адварочваюцца ад Госпада, і тых, якія не шукаюць Госпада і не пытаюцца пра Яго».
“Таму чакай Мяне, — кажа Госпад, — у дзень, калі паўстану як сведка; бо вырашыў Я сабраць усе народы і склікаць царствы, каб выліць на іх лютасць Маю, увесь гнеў абурэння Свайго, бо агнём руплівасці Маёй будзе спалена ўся зямля.
але вялікім гневам Я гневаюся на пыхлівыя народы, бо Я крыху загневаўся, а яны павялічылі ліха”.
Ойча справядлівы, свет Цябе не пазнаў, але Я Цябе пазнаў, і яны пазналі, што Ты Мяне паслаў,
Бо, праходзячы ды аглядаючы вашы святыні, напаткаў і ахвярнік, на якім было напісана: “Невядомаму Богу”. Дык Таго, Каму вы, не ведаючы, пакланяецеся, я вам абвяшчаю.
Ацверазіцеся як след і перастаньце грашыць! Бо ёсць сярод вас такія, што не прызнаюць Бога. На сорам вам кажу.
у полымі агню, несучы адплату тым, што не ведаюць Бога і не слухаюць Евангелля Госпада нашага Ісуса Хрыста.
І пачуў я магутны голас са святыні, які казаў сямі анёлам: «Ідзіце і выліце сем чар гневу Божага на зямлю».