І, калі я адыду ад цябе, возьме цябе Дух Госпадаў у месца, якога я не ведаю, і, калі я пайду і паведамлю Ахабу, ён не знойдзе цябе, дык ён заб’е мяне. А паслугач твой баіцца Госпада ад маленства свайго.
ЕЗЭКІІЛЯ 43:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І падняў мяне дух, і занёс мяне на ўнутраны панадворак, і вось, дом быў поўны славы Госпада. Біблія (пераклад А.Бокуна) І падняў мяне дух, і завёў на ўнутраны панадворак. І вось, слава ГОСПАДА напоўніла Дом. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І падняў мяне дух і ўвёў мяне ва ўнутраны двор, і вось слава Госпада напоўніла ўвесь храм. |
І, калі я адыду ад цябе, возьме цябе Дух Госпадаў у месца, якога я не ведаю, і, калі я пайду і паведамлю Ахабу, ён не знойдзе цябе, дык ён заб’е мяне. А паслугач твой баіцца Госпада ад маленства свайго.
і сказалі яму: «Вось паміж паслугачоў тваіх знаходзяцца пяцьдзесят мужных чалавек, якія могуць пайсці і пашукаць гаспадара твайго, ці, часам, не падняў яго Дух Госпадаў і не спусціў на адной з гор або ў якой лагчыне». Ён сказаў: «Не пасылайце!»
і не змаглі святары там заставацца і спаўняць службу дзеля воблака, бо слава Госпада запоўніла дом Божы.
І воблака накрыла скінію разам з палаткай сустрэчы, і слава Госпада напоўніла скінію.
«Чарнявая я, але зграбная, дочкі Ерузаліма, як палаткі Кедара, як заслоны Саламона.
І ўсклікаў адзін да аднаго, і гаварыў: «Святы, святы, святы Госпад, Бог Усемагутны, — уся зямля поўная славы Тваёй!»
І слава Госпада паднялася з-над херубінаў да парога святыні, і святыня напоўнілася воблакам, і панадворак напоўніўся бляскам хвалы Госпада.
І падняў мяне дух, і занёс мяне да ўсходняй брамы святыні Госпада, звернутай на ўсход сонца; і вось, ля ўваходу ў браму знаходзілася дваццаць пяць мужоў, і сярод іх убачыў я Язанію, сына Азура, і Пэлцію, сына Банаі, кіраўнікоў народа.
І дух падняў мяне, і прынёс у бачанні ў Божым духу да перасяленцаў у зямлю Халдэйскую; і спынілася ў мяне бачанне, якое я меў.
Бо пасланы ты не да народа з цяжкай і незразумелай мовай, якіх не мог бы ты зразумець, але да дому Ізраэля;
Супачыла на мне рука Госпада, і вывеў Ён мяне ў духу Госпада, і паставіў мяне сярод даліны, якая была поўная костак.
У Божых бачаннях прывёў Ён мяне ў зямлю Ізраэля і паставіў мяне на вельмі высокай гары, на якой было штосьці накшталт пабудовы нейкага горада на поўдзень.
І завёў мяне ў напрамку паўночнай брамы да пярэдняга боку дома, і я глянуў, і вось, слава Госпада напоўніла дом Госпада, і я ўпаў на твар мой.
Выцягнуў Ён штосьці, быццам руку, і схапіў мяне за валасы на галаве маёй; і дух падняў мяне ўгару між зямлёй і небам, і ў Божых бачаннях завёў у Ерузалім у прысенак брамы ўнутранай, размешчанай на паўночным баку, там, дзе знаходзіўся ідал зайздрасці.
А калі выйшлі з вады, Дух Госпадаў схапіў Піліпа, і еўнух не бачыў яго ўжо больш, але паехаў у сваю дарогу радасны.