Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 43:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 І пачуў я, як нехта гаварыў да мяне з боку святыні, а тым часам той чалавек стаяў яшчэ пры мне,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 І я пачуў Таго, Хто прамовіў да мяне з Дому [Божага], а той муж стаяў каля мяне.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 І я чуў кагосьці, які гаварыў мне з храма, а той муж стаяў каля мяне,

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 43:6
7 Крыжаваныя спасылкі  

І буду сустракацца там з табою, па-над перамольняй, паміж двух херубінаў, якія будуць над каўчэгам сведчання, буду гаварыць з табою пра ўсё, што загадаю праз цябе сынам Ізраэля.


гэта ахвяра Госпаду, цэласпаленне вечнае ў пакаленнях вашых, ля ўваходу ў палатку сустрэчы перад Госпадам, дзе Я буду сустракацца з вамі, каб гаварыць з табою.


Голас крыку з горада, голас са святыні, голас Госпада, Які дае адплату непрыяцелям Сваім.


І над цвярдыняю нябеснаю, якая ўзвышалася над іх галовамі, было штосьці, што мела выгляд каменя сапфіравага, накшталт пасада; і на ім быццам постаць чалавека зверху.


І завёў Ён мяне туды, і вось, з’явіўся чалавек, які меў выгляд як бы [ён] з медзі; і меў ён у руцэ сваёй вяроўку з ільну, і ў другой руцэ — прут вымяральны, а стаяў ён пры браме.


І паклікаў Ён Майсея, і прамовіў да яго Госпад з палаткі сустрэчы, кажучы:


І пачуў я магутны голас са святыні, які казаў сямі анёлам: «Ідзіце і выліце сем чар гневу Божага на зямлю».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы