Бо ведае Бог, што ў дзень, у які будзеце есці з яго, адкрыюцца вочы вашы і будзеце, як багі, ведаць дабро і зло».
ЕЗЭКІІЛЯ 28:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Сын чалавечы, бядуй над царом Тыра і скажы яму: гэта кажа Госпад Бог: “Быў ты адбіткам дасканаласці, поўны мудрасці і вялікай прыгажосці; Біблія (пераклад А.Бокуна) «Сыне чалавечы, узьнімі лямант над валадаром Тыру і скажы яму: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Ты — пячатка дасканаласьці, поўны мудрасьці, вяршыня прыгажосьці. Біблія (пераклад В. Сёмухі) сыне чалавечы! плач па цары Тырскім і скажы яму: так кажа Гасподзь Бог: ты пячатка дасканаласьці, паўната мудрасьці і вянок прыгажосьці. |
Бо ведае Бог, што ў дзень, у які будзеце есці з яго, адкрыюцца вочы вашы і будзеце, як багі, ведаць дабро і зло».
Ярэмія ўчыніў галашэнне па Осіі. Усе спевакі і спявачкі аж па сённяшні дзень учыняюць галашэнні па Осіі, і як бы закон утрымаўся ў Ізраэлі: вось, падаецца ў галашэннях.
Сказаў бо: «Дзейнічаў сілай маёй рукі ды мудрасцю маёй, бо я — разумны, і перанёс я межы народаў, і абрабаваў скрыні іх, і, быццам волат, сцягнуў тых, хто сядзеў высока;
прамовіш ты гэтую прыпавесць супраць цара Бабілона і скажаш: «Як жа гэта знік прыгнятальнік, скончыўся ўціск?»
Гэта кажа Госпад: “Хай не выхваляецца мудры мудрасцю сваёй, і хай не выхваляецца асілак сілаю сваёй, ды хай не ўзносіцца багаты багаццем сваім,
І выбіўся агонь з галіны яго, і плады яго з’еў; і не было ўжо ў яго галін дужых, скіпетра валадарання. Вось жальба, і будзе яна галашэннем”».
І яны будуць галасіць дзеля цябе ды скажуць табе: “О, як жа ты прапаў, морам заліты, слаўны горад, які быў волатам на моры, ты з тваімі жыхарамі, якіх баяліся ўсе!”
і загалосяць па табе шчыра душы, спяваючы песню жалобную, і аплачуць цябе: “Хто ж быў, як Тыр, які змоўк у сэрцы мора!”
дасканалы ў шляхах сваіх ад дня нараджэння твайго, аж пакуль не знайшлася ў цябе злачыннасць.
Вось, лямант, і будуць ім лямантаваць; будуць ім галасіць дочкі народаў; будуць ім плакаць дзеля Егіпта і дзеля ўсяго мноства яго будуць галасіць”, — кажа Госпад Бог».
«Сын чалавечы, галасі над фараонам, царом Егіпецкім, ды скажы яму: “Леў сярод народаў, прапаў ты, а быў ты, як кракадзіл на моры; пускаў ты бурбалкі ў рэках сваіх, і муціў ваду сваімі лапамі, ды рабіў мутнымі рэкі іх”.
А ты, сын чалавечы, пакажы дому Ізраэля святыню, і хай засаромеюцца яны з-за правіннасцей сваіх і змераць будынак.
Таму вось, браты, нагледзьце паміж сябе сем мужоў з добрым імем і поўных Духа Святога і мудрасці, якіх паставім на гэтую патрэбу.
Бо мудрасць гэтага свету ёсць глупства перад Богам, бо напісана: «Ён зловіць мудрых у іх хітрасці»
Таму і мы ад таго дня, у які гэта пачулі, не перастаём за вас маліцца і прасіць, каб вы напоўніліся пазнаннем волі Яго ва ўсякай мудрасці і духоўным разуменні