ЕЗЭКІІЛЯ 27:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) З тканага рознакаляровага вісону з Егіпта зрабілі табе ветразь, каб быў на мачце, гіяцынт і чырвоны пурпур з астравоў Элісы былі табе накрыццём. Біблія (пераклад А.Бокуна) З вісону аздобнага Эгіпецкага зрабілі ветразь твой, каб быў для цябе сьцягам. Блакіт і пурпур з астравоў Эліша былі накрыцьцём тваім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) узорыстыя палотны зь Егіпта ўжываліся на ветразі твае і служылі сьцягам; блакітнага і пурпуровага колеру тканіны з астравоў Элісы былі пакрывалам тваім. |
І прыводзілі Саламону коней з Егіпта і з Коа, бо купцы царскія куплялі коней у Коа па вызначаным кошце.
Срэбраная бляха, прывезеная з Тарсіса, і золата з Уфаза, твор майстра і рук залатара, адзенне іх з блакіту і пурпуру, усё гэта — тварэнне майстроў.
і апрануў цябе ў рознакаляровыя шаты, і абуў цябе ў чаравікі з сіняй скуры, і падперазаў цябе вісонам, і пакрыў цябе ядвабам.