Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 27:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 узорыстыя палотны зь Егіпта ўжываліся на ветразі твае і служылі сьцягам; блакітнага і пурпуровага колеру тканіны з астравоў Элісы былі пакрывалам тваім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 З вісону аздобнага Эгіпецкага зрабілі ветразь твой, каб быў для цябе сьцягам. Блакіт і пурпур з астравоў Эліша былі накрыцьцём тваім.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 З тканага рознакаляровага вісону з Егіпта зрабілі табе ветразь, каб быў на мачце, гіяцынт і чырвоны пурпур з астравоў Элісы былі табе накрыццём.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 27:7
8 Крыжаваныя спасылкі  

Сыны Яванавыя: Эліса, Тарсіс, Кітым і Даданім.


А коней цару Саламону прыводзілі зь Егіпта і з Кувы; царскія купцы куплялі іх з Кувы за грошы.


Сыны Явана: Эліса, Тарсіс, Кітым і Даданім.


і воўну блакітную, пурпуровую і чырванёную, і вісон, і казіную поўсьць,


Кілімамі ўслала я пасьцель маю, палатном каляровым Егіпецкім;


і будуць зьбянтэжаны тыя, што апрацоўваюць лён, і ткачы белых палотнаў;


Расплюшчанае ў лісты срэбра прывезена з Тарсіса, золата - з Уфаза: твор мастака і рук гутніка; вопратка на іх - гіяцынт і пурпура: усё гэта - творы людзей умелых.


І надзеў на цябе ўзорыстую сукенку і абуў цябе ў саф'янавыя сандалі, і аперазаў цябе вісонам і накрыў цябе шаўковым пакрывалам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы