І Госпад паслаў на яго дружыны халдэяў, і дружыны Сірыі, і дружыны Мааба, і дружыны сыноў Амона; і паслаў іх на Юдэю, каб знішчыць яе паводле слова Госпада, якое Ён гаварыў праз паслугачоў Сваіх, прарокаў.
ЕЗЭКІІЛЯ 16:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось, Я выцягнуў руку Маю супраць цябе, і зменшыў ежу табе, і выдаў цябе ў рукі ненавідзячым цябе, дочкам філістынскім, якія саромеюцца дзеля распусты тваёй. Біблія (пераклад А.Бокуна) І вось, Я выцягнуў руку Маю супраць цябе, зьменшыў вызначанае табе, і аддаў цябе душы тых, якія ненавідзяць цябе, дочкам Філістынскім, якія самі саромеліся шляху распусты тваёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось, Я працягнуў на цябе руку Маю і паменшыў назначанае табе і аддаў цябе сваволі дачок Філістымскіх, якія ненавідзяць цябе і пасаромеліся саромных паводзінаў тваіх. |
І Госпад паслаў на яго дружыны халдэяў, і дружыны Сірыі, і дружыны Мааба, і дружыны сыноў Амона; і паслаў іх на Юдэю, каб знішчыць яе паводле слова Госпада, якое Ён гаварыў праз паслугачоў Сваіх, прарокаў.
Вось, Валадар, Госпад Магуццяў адыме ў Ерузаліма і ў Юды моц і апеку: увесь запас хлеба ды ўвесь запас вады,
Таму ўзгарэлася абурэнне Госпада на народ Яго, і выцягнуў руку Сваю супраць яго, і ўдарыў яго, аж задрыжалі горы, і трупы іх, як гной, запоўнілі плошчы. Але на гэтым усім не спыніўся гнеў Яго, і рука Яго далей выцягнута.
сірыйцаў ад усходу, а філістынцаў з захаду, якія жэрлі Ізраэль поўнай пашчай. Па ўсім гэтым не спыніўся гнеў Яго і рука Яго ўсё яшчэ выцягнута.
Таму Госпад не пашкадуе яго юнакоў, ані злітуецца над яго сіротамі і ўдовамі; бо кожны — бязбожны і ліхі, і кожныя вусны гавораць глупства. Па ўсім гэтым не спыніўся гнеў Яго, а рука Яго аж дагэтуль выцягнута.
А Сэдэцыю, цара Юдэйскага, і князёў яго аддам у рукі ворагаў іх ды ў рукі тых, што цікуюць на душы іх, у рукі войска цара Бабілона, якое цяпер адступіла ад вас.
І калі прарок памыліцца і прамовіць слова, Я, Госпад, падману таго прарока, і выцягну руку Сваю супраць яго, і знішчу яго спаміж народа Майго Ізраэля.
таму, вось, Я збяру ўсіх тваіх палюбоўнікаў, якім ты спагадвала, ды ўсіх тых, каго ты любіла, з усімі, каго ненавідзела; і збяру іх з усіх бакоў супраць цябе, і адкрыю сорам твой перад імі, і ўбачаць яны ўсю тваю агіднасць.
Але ты не хадзіла шляхамі іх, ані рабіла паводле злачынстваў іх; як быццам гэтага было мала, ты рабіла горшыя злачынствы, чым яны, ва ўсіх шляхах тваіх.
перш чым ганьба твая не была адкрытая? Падобна як яна, так і ты цяпер стала пасмешышчам для дачок Сірыі і для ўсіх, хто кругом цябе жыве, для дачок філістынскіх, якія пагарджаюць табою.
Дзеля таго, Агаліба, вось што кажа Госпад Бог: “Вось, Я падніму супраць цябе палюбоўнікаў тваіх, ад якіх адвярнулася душа твая; і збяру іх супраць цябе з усіх бакоў,
І звярну супраць цябе Маю лютасць, так што люта будуць з табою абыходзіцца: адрэжуць табе нос і вушы твае, а тое, што ад цябе застанецца, упадзе ад меча; яны забяруць у цябе сыноў тваіх і дачок тваіх, і рэшту цябе знішчыць агонь.
Вось, Я вынішчу ўсіх, што крыўдзілі цябе ў той час; і Я збаўлю кульгавых, і збяру выкінутых; і прыгатую іх на хвалу і славу на ўсёй зямлі, дзе ганьбілі іх,
Дзесяць жа рагоў, што ты бачыў у звера, гэта тыя, што будуць мець у нянавісці распусніцу, і знішчаць яе, і аголяць яе, і цела яе з’ядуць, і спаляць яе агнём.