А ты, сыне мой Саламон, ведай Бога бацькі твайго і служы Яму шчырым сэрцам ды ахвотнаю душой; бо Госпад пранікае ва ўсе сэрцы ды пазнае ўсе намеры розуму: калі будзеш шукаць Яго — знойдзеш, а калі адвернешся ад Яго — адпіхне цябе навек.
ЕЗЭКІІЛЯ 11:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ў той час авалодаў мною Дух Госпада і сказаў мне: «Гавары: гэта кажа Госпад: “Такім спосабам кажаце вы, дом Ізраэля, і Я ведаю намеры сэрца вашага. Біблія (пераклад А.Бокуна) І зыйшоў на мяне Дух ГОСПАДА, і сказаў мне: «Кажы: “Гэта кажа ГОСПАД. У такі спосаб вы кажаце, дом Ізраіля, і Я ведаю, што робіцца ў душы вашай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сышоў на мяне Дух Гасподні і сказаў мне: скажы, так кажа Гасподзь: што кажаце вы, доме Ізраілеў, і што наўме вам, гэта Я ведаю. |
А ты, сыне мой Саламон, ведай Бога бацькі твайго і служы Яму шчырым сэрцам ды ахвотнаю душой; бо Госпад пранікае ва ўсе сэрцы ды пазнае ўсе намеры розуму: калі будзеш шукаць Яго — знойдзеш, а калі адвернешся ад Яго — адпіхне цябе навек.
Гэтак ты чыніш, а Я маўчу. Ці не думаеш ты, што Я быў падобны да цябе? Я буду абвінавачваць цябе, і адкрыю гэта [ўсё] перад табою.
Госпад судзіць народы. Судзі мяне, Госпадзе, паводле справядлівасці маёй і паводле незласлівасці маёй, якая ёсць ўва мне.
Вы сказалі: «Заключылі мы прымірэнне са смерцю і з апраметнай учынілі дамову. Калі ж надыдзе біч навалы, ён не дойдзе да нас, бо на ашуканства ўсклалі мы спадзяванне наша, ды ў мане схаваліся мы».
«Крычы моцна, не пераставай! Як трубу, падымі голас свой і абвясці народу майму злачынствы іх і дому Якуба — грахі іх.
Ты ж, Госпадзе Магуццяў, судзіш справядліва ды прасочваеш ныркі і сэрца; хай пабачу я помсту Тваю над імі, Табе бо выявіў я справу сваю.
Бо вочы Мае — на ўсіх шляхах іх: яны не схаваліся ад Мяне, і не ўтоена ліхота іх ад вачэй Маіх.
Я, Госпад, даследую сэрца і прасочваю ныркі, Я даю кожнаму паводле шляху яго і паводле пладоў учынкаў яго».
І ўвайшоў у мяне дух, калі Ён да мяне гаварыў, і паставіў мяне на ногі мае, і я пачуў, як Ён да мяне прамаўляў
Такім чынам, ты будзеш казаць ім словы Мае, — ці будуць яны слухаць, ці пагардзяць, бо яны ўпорыстыя.
І тое, што вам на думку прыходзіць, не станецца ніколі, калі вы кажаце: “Будзем, як народы і як плямёны з іншых земляў, служыць дрэву і каменю”.
«Сын чалавечы, скажы валадару Тыра: гэта кажа Госпад Бог: “Таму што сэрца тваё стала пыхлівым і ты сказаў: “Я — Бог, і я сяджу на Божым пасадзе ў сэрцы мораў!”, хаця ты толькі чалавек, і не бог, хоць розум свой хацеў мець роўным Божаму розуму.
Прамаўляй і кажы: гэта кажа Госпад Бог: “Вось, Я супраць цябе, фараон, цар Егіпецкі, вялікі кракадзіл, што ляжыш сярод рэк сваіх, і ты кажаш: “Мая гэта рака — я яе зрабіў сваёю!”
Ды ідзі ўвайдзі да перасяленцаў, да дзяцей народа твайго, і прамаўляй да іх, і кажы ім: “Гэта кажа Госпад Бог”, — ці будуць слухаць, ці пагардзяць».
Увайшоў у мяне дух, і паставіў мяне на ногі мае; і размаўляў Ён са мною, кажучы мне: «Ідзі і зачыніся ў сваім доме.
Калі ж Я буду гаварыць да цябе, адкрыю табе вусны і скажаш ім: “Гэта кажа Госпад Бог” Хто хоча слухаць, хай слухае, а хто пагарджае, той хай пагарджае, бо гэта народ упорысты.
І сталася, што шостага года, пятага дня шостага месяца сядзеў я ў сваім доме, і старэйшыны Юды сядзелі перада мной, і супачыла там на мне рука Госпада Бога,
А Ісус, адразу пазнаўшы Сваім Духам, што яны так думалі ў сабе, кажа ім: «Што думаеце ў сэрцах вашых?
І кажа яму ў трэці раз: «Сімон Ёнаў, ці любіш ты Мяне?» Засмуціўся Пётра, што ўжо ў трэці раз сказаў яму: «Ці любіш ты Мяне?», дык кажа Яму: «Госпадзе, Ты ўсё ведаеш. Ты разумееш, што я люблю Цябе». Кажа яму: «Пасі авечак Маіх.
І няма тварэння, схаванага ад Яго, усё вачам Яго аголена і адкрыта, і мы перад Ім адкажам.
І язык – гэта агонь, асяродак усякай несправядлівасці. Язык так змешчаны паміж нашых членаў, што апаганьвае ўсё цела, ды, сам запалены пякельным агнём, запальвае кола жыцця.
І дзяцей яе пакараю смерцю, і няхай усе цэрквы даведаюцца, што Я – Той, Які даследуе патаемнае і сэрцы, і дам кожнаму паводле ўчынкаў яго.
І прыйшлі яны адтуль у Габу, і вось, грамада прарокаў выйшла насустрач яму; і сышоў на яго Дух Божы, і ён стаў прарарочыць між іх.
І ўвойдзе ў цябе Дух Госпадаў, і ты будзеш прарочыць разам з імі, і ператворышся ў другога чалавека.