Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 28:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 «Сын чалавечы, скажы валадару Тыра: гэта кажа Госпад Бог: “Таму што сэрца тваё стала пыхлівым і ты сказаў: “Я — Бог, і я сяджу на Божым пасадзе ў сэрцы мораў!”, хаця ты толькі чалавек, і не бог, хоць розум свой хацеў мець роўным Божаму розуму.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 «Сыне чалавечы, скажы князю Тыру: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. За тое, што ўзьвялічылася сэрца тваё і ты сказаў: “Я — бог, я сяджу на пасадзе Божым у сэрцы мораў!” Але ты чалавек, а ня бог, і ты паставіў сэрца тваё як сэрца Бога.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 сыне чалавечы! скажы начальніку ў Тыры: так кажа Гасподзь Бог: за тое, што ўзьнеслася сэрца тваё і ты кажаш: «я бог, сяджу на пасадзе божым, у сэрцы мораў», і, як што я чалавек, а ня Бог, ставіш розум твой нароўні з розумам Божым,

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 28:2
40 Крыжаваныя спасылкі  

Бо ведае Бог, што ў дзень, у які будзеце есці з яго, адкрыюцца вочы вашы і будзеце, як багі, ведаць дабро і зло».


Але калі ўзмацніўся, сэрца яго ўзганарылася на загубу сваю ды адвярнуўся ад Госпада, Бога свайго; і ўвайшоў у святыню Госпада, і сам захацеў скласці ахвяру ўспальвання на ахвярніку каджэння.


Уздыміся, Госпадзе, хай не ўзвышаецца чалавек; хай будуць суджаны пагане перад абліччам Тваім.


Знішчэнню папярэднічае фанабэрыстасць, а перад пагібеллю — пыхлівасць духа.


Перад знішчэннем узвышаецца сэрца чалавечае, і перад услаўленнем — уціхамірваецца.


Дзень бо Госпада Магуццяў надыдзе на кожнага пыхлівага і надутага, і на кожнага, хто выхваляецца, і будзе ён упакораны,


Хто ж задумаў гэта для Тыра, увянчанага калісьці, купцы якога — князі, а дробныя гандляры яго — знакамітыя зямлі?


Егіпцянін — чалавек, а не Бог: іх ногі — гэта цела, а не дух! І калі Госпад працягне руку, упадзе ўспаможца, і падзе той, каму даюць успамогу, і прападуць усе яны разам.


А цяпер паслухай вось што, прыгажуня, ты жывеш самаўпэўнена і кажаш у сэрцы сваім: “Я, і апрача мяне — ніякай іншай, не застануся ўдавой і не зазнаю бяздзетнасці!”


Вось, такая была правіннасць сястры тваёй Садом: адзначаліся яна і дочкі яе пыхаю, ненасытнасцю і гультайствам; і не падтрымлівалі яны руку беднага і нешчаслівага,


І яны будуць галасіць дзеля цябе ды скажуць табе: “О, як жа ты прапаў, морам заліты, слаўны горад, які быў волатам на моры, ты з тваімі жыхарамі, якіх баяліся ўсе!”


І прамовіў Госпад да мяне гэтыя словы:


Надзьмулася сэрца тваё дзеля прыгажосці тваёй; згубіў ты мудрасць тваю дзеля бляску твайго: кінуў Я цябе на зямлю, на віду цароў выставіў цябе, каб бачылі цябе.


Ці будзеш яшчэ гаварыць: “Я — Бог!” на віду тых, што забіваць будуць цябе, хаця ты толькі чалавек, а не Бог, у руцэ забойцаў тваіх.


Прамаўляй і кажы: гэта кажа Госпад Бог: “Вось, Я супраць цябе, фараон, цар Егіпецкі, вялікі кракадзіл, што ляжыш сярод рэк сваіх, і ты кажаш: “Мая гэта рака — я яе зрабіў сваёю!”


і зямля Егіпецкая стане пустыняй і месцам бязлюдным, і даведаюцца яны, што Я — Госпад. За тое, што ты сказаў: “Мая рака, і я яе зрабіў”, —


Дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: “За тое, што ён так высока вырас, і верхавіну сваю падняў аж да хмар, і сэрца яго ўбілася ў пыху з прычыны сваёй вялікасці,


І вялікая сіла будзе знішчана, і сэрца яго падымецца ў пыху, і пераверне многія тысячы, але не пераможа.


І цар будзе дзейнічаць па волі сваёй, і будзе ўзвышацца, і будзе ўзвялічвацца над усімі багамі, і супраць Бога багоў будзе гаварыць рэчы дзіўныя, і яму пашанцуе, пакуль не прыйдзе гнеў; бо што вырашана — споўніцца.


І не будзе паважаць багоў бацькоў сваіх, ані пажадлівасці жанчын, ані ніякага іншага бога не будзе паважаць, бо адносна ўсяго будзе ўзвышацца;


Вось, кволы, у кім душа нячыстая; а справядлівы з веры сваёй жыць будзе.


Гэта гаманлівы горад, які жыве бяспечна, які казаў у сэрцы сваім: «Я — і, акрамя мяне, ніхто больш!» Як стаў ён пустэчаю, лежбішчам дзікіх звяроў? Кожны, хто праз яго праходзіць, засвішча і рукою сваёй махне.


Таксама Эмат у яго межах, і Тыр, і Сідон, які з’яўляецца вельмі мудрым.


бо тады той, хто цябе і яго запрасіў, прыйшоўшы, скажа табе: “Саступі яму месца”, і тады ты з сорамам зоймеш апошняе месца.


сцеражыся, каб не ўзганарылася сэрца тваё і каб не забыўся ты на Госпада, Бога твайго, Які вывеў цябе з зямлі Егіпта, з дому няволі,


які працівіцца і ўзвышаецца па-над усім, што называецца Богам або што ўшаноўваецца святыняю, так, што ён засядзе ў святыні Божай як Бог, выдаючы сябе за Бога.


не можа быць з нованавернутых, каб не ўзбіўся ў пыху і не трапіў на суд разам з д’яблам.


Таксама і вы, юнакі, будзьце паслухмяныя старэйшым. Усе ўзаемна, падпарадкоўваючыся адзін аднаму, апраніцеся ў пакору, бо Бог пыхлівым супрацівіцца, а пакорлівым ласку дае.


І перанёс мяне ў духу ў пустыню. І ўбачыў я жанчыну, якая сядзела на чырвоным зверы, поўным імён блюзнячых, які меў сем галоў і дзесяць рагоў.


Колькі ўзносілася яна і раскашавала, столькі дайце ёй і мукаў, і гора, бо кажа ў сваім сэрцы: “Сяджу, як царыца, і не ўдава я, і не пабачу гора”.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы