А Сямэй, калі праклінаў цара, гаварыў так: «Ідзі, ідзі прэч, крывавы чалавек і чалавек Бэліяла!
ДРУГІ ЗАКОН 13:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) “Выйшлі з асяроддзя твайго сыны Бэліяла і адварочваюць жыхароў горада свайго, і кажуць: “Хадзем і будзем служыць чужым багам, якіх ты не ведаеш”, — Біблія (пераклад А.Бокуна) “Выйшлі з асяродзьдзя твайго людзі, сыны Бэліяла, і яны зводзяць жыхароў гораду свайго, кажучы: "Хадзем і будзем служыць багам чужым, якіх ня ведаеце"”, — Біблія (пераклад В. Сёмухі) што паявіліся ў ім бязбожныя людзі спасярод цябе і спакусілі жыхароў горада іхняга, кажучы: «хадзем і будзем служыць багам іншым, якіх вы ня ведалі», - |
А Сямэй, калі праклінаў цара, гаварыў так: «Ідзі, ідзі прэч, крывавы чалавек і чалавек Бэліяла!
Сталася таксама, што быў там нейкі чалавек Бэліяла на імя Сэба, сын Бохры, бэньямінец; і ён затрубіў у трубу і крыкнуў: «Не маем мы часткі з Давідам, ані спадчыны з сынам Ясэя! Ізраэльцы, у палаткі свае!»
і насупраць яго пасадзіце двух людзей, сыноў Бэліяла, і хай яны засведчаць: “Ты зняважыў Бога і цара”; і выведзіце яго, і ўкамянуйце, каб памёр».
і прыйшлі два чалавекі, сыны Бэліяла, і селі насупраць яго, і сведчылі яны, як людзі д’ябальскія, супраць яго перад натоўпам людзей: «Набот блюзніў супраць Бога і цара». Таму вывелі яго за горад і ўкаменавалі.
калі Ізраэль адарваўся ад дому Давіда, і выбраў сабе царом Ерабаама, сына Набата; бо Ерабаам адарваў Ізраэль ад Госпада і дазволіў ім грашыць грахом вялікім.
і сабраліся пры ім самыя ліхія людзі, сыны Бэліяла, і выступілі сілай супраць Рабаама, сына Саламона. Прытым Рабаам быў малады і баязлівы сэрцам і не мог супрацьстаяць ім.
Вы ёсць ад бацькі вашага – д’ябла і жаданні бацькі вашага выконваць хочаце. Ён быў забойцам ад пачатку і ў праўдзе не вытрываў, бо няма ў ім праўды. Калі гаворыць хлусню, гаворыць ад сябе, бо ён – хлус і бацька сваёй хлусні.
Калі пачуеш у адным з гарадоў тваіх, якія Госпад, Бог твой, дасць табе на пражыванне, як нехта кажа:
то распытай пільна і старанна правер праўдзівасць справы, і калі даведаешся, што праўду гавораць і што такая брыдота робіцца ў асяроддзі тваім,
і споўніцца той цуд, што ён прадказаў, ды скажа табе снавідзец: “Пойдзем за іншымі багамі, якіх ты не ведаеш, і будзем ім служыць”,
Калі б хацеў угаварыць цябе брат твой, сын маці тваёй, або сын твой, або дачка, або жонка, якая туліцца да цябе, або прыяцель, якога любіш як душу сваю, таемна кажучы: “Хадзем і будзем служыць багам чужым”, якіх ані ты не ведаеш, ані бацькі твае,
і аб гэтым паведамяць табе, то выслухай і старанна даследуй справу, і калі выявіш, што гэта праўда, што такая брыдота здарылася ў Ізраэлі,
і каб часам, калі падымеш вочы ў неба і ўбачыш сонца і месяц, і зоркі, і ўсё нябеснае войска, не спалохаўся і не пачаў пакланяцца ім і служыць ім, бо Госпад, Бог твой, прызначыў іх усім народам, якія ёсць пад небам.
Выйшлі яны ад нас, але не былі з нас, бо калі б былі з нас, засталіся б з намі; але гэта сталася, каб выявілася, што не ўсе яны з нас.
Гэтым выяўляюцца дзеці Божыя і дзеці д’ябла: кожны, хто не робіць справядлівасці, не ёсць ад Бога, таксама як і той, хто не любіць брата свайго.
Калі яны балявалі з вясёлым сэрцам, прыбылі мужчыны горада таго, сыны Бэліяла, і, абкружыўшы дом старога, пачалі грукаць у дзверы, крычучы і кажучы гаспадару дома: «Выведзі мужчыну, які ўвайшоў у дом твой, каб мы скарысталі яго».
Выдайце тых людзей, сыноў Бэліяла з Габы, якія ўчынілі ганьбу, каб былі яны пакараныя смерцю: хай зло будзе вынішчана ў Ізраэлі». Сыны Бэньяміна не хацелі слухаць прыказанне братоў сваіх, сыноў Ізраэля,
А сыны Бэліяла казалі: «Ці зможа ён нас выратаваць?» І пагардзілі ім, і не прынеслі яму падарункаў, але ён не звяртаў на гэта ўвагі.
Дзеля таго разваж і падумай, што зрабіць, бо ліхая пастанова прынятая супраць гаспадара нашага і супраць усяго дому яго. Ён жа сын Бэліяла, так што з ім ніхто не можа дамовіцца».
Прашу, хай гаспадар мой не звяртае ўвагі сваёй на чалавека гэтага, ліхога Набала, бо ён такі бязглузды, якое імя яго: Набал імя яго, і ёсць бязглуздасць у ім; а я, паслугачка твая, не бачыла юнакоў гаспадара майго, якіх ты паслаў.