Але хадзіў ён дарогай цароў Ізраэля. І нават сына свайго ён пасвяціў, правёўшы праз агонь, паводле агіднасцей народаў, якіх Госпад прагнаў перад сынамі Ізраэля;
ДРУГІ ЗАКОН 12:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не рабі падобным чынам Госпаду, Богу твайму, бо ўсе брыдкія рэчы, якія адвяргае Госпад і якія ненавідзіць, яны чынілі для сваіх багоў, нават сваіх сыноў і дачок складаючы ў ахвяру і праводзячы праз агонь. Біблія (пераклад А.Бокуна) Не рабі гэтак ГОСПАДУ, Богу твайму, бо ўсё, чым брыдзіцца ГОСПАД і што ненавідзіць, яны багам сваім рабілі, нават сыноў сваіх і дачок сваіх у агні палілі для багоў сваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) не рабі так Госпаду, Богу твайму, бо ўсё, чым гідзіцца Гасподзь, што ненавідзіць Ён, яны робяць багам сваім: яны і сыноў сваіх і дочак сваіх спальваюць на агні багам сваім. |
Але хадзіў ён дарогай цароў Ізраэля. І нават сына свайго ён пасвяціў, правёўшы праз агонь, паводле агіднасцей народаў, якіх Госпад прагнаў перад сынамі Ізраэля;
а гевеі зрабілі Нэбхаза і Тартака, а сэпарваімцы палілі агнём дзяцей сваіх на хвалу Адрамэлеха і Анамэлеха, багоў Сэпарваіма.
І дапускаўся ён ліхоты перад абліччам Госпада паводле агіднасцей народаў, якіх знішчыў Госпад перад абліччам сыноў Ізраэля.
Тады ўзяў ён сына свайго першароднага, які па ім меў цараваць, і склаў яго ў ахвяру цэласпалення на муры. І паўстала вялікая агіда ў ізраэльцаў, і яны адразу ж адышлі ад яго, і вярнуліся ў сваю зямлю.
А ён рабіў тое, што ліхім было ў вачах Госпада, па агіднасцях паганаў, якіх Госпад выдаліў перад сынамі Ізраэля.
Дый і ўсе кіраўнікі святароў і народ памножылі бясчынствы свае і паводле ўсіх агіднасцей паганскіх апаганілі дом Госпадаў, які асвяціў Госпад у Ерузаліме.
Не хадзі за натоўпам, каб зрабіць ліха; не згаджайся на судзе з рашэннем многіх, каб не ўхіліцца ад праўды.
І збудавалі ўзгоркі Баала, якія ў лагчыне Бэн-Гэном, каб прысвячаць сваіх сыноў і сваіх дачок Малоху. Не загадваў Я ім гэтага, ані на думку Мне гэта не прыйшло, каб рабіць такую брыдоту ды давесці Юду да граху”.
І пабудавалі ўзгорак Тафэт у лагчыне Бэн-Гэном, каб паліць агнём сыноў сваіх і дачок сваіх, чаго Я не загадваў ім і што не задумваў Я ў сэрцы Маім».
і пры ўскладанні дароў вашых, калі праводзіце сыноў вашых праз агонь, вы апаганьваецеся з усімі ідаламі вашымі аж па сённяшні дзень, ды Я адкажу вам, дом Ізраэля? Жыву Я, — кажа Госпад Бог, — не дазволю, каб вы ў Мяне шукалі парады.
і выдалю Я злачынства тваё ад цябе і чужаложства тваё з зямлі Егіпецкай, і ўжо больш не падымеш на іх вачэй тваіх ды не ўзгадаеш пра Егіпет”.
Не аддавай дзіцяці свайго на ахвяру ідалу Малоху, каб не спаганіць імя Бога твайго. Я — Госпад.
Не рабіце паводле звычаю зямлі Егіпецкай, у якой вы жылі, і паводле неразумнасці зямлі Ханаан, у якую Я збіраюся ўвесці вас, не рабіце і не хадзіце па іх законах.
«Кажы сынам Ізраэля: “Хто з сыноў Ізраэля або з прышэльцаў, якія жывуць у Ізраэлі, дасць адно са сваіх дзяцей ідалу Малоху, будзе пакараны смерцю; народ землі хай укамянуе яго.
Ці будуць падабацца Госпаду тысячы бараноў, многія тысячы ручаёў алею аліўкавага? Ці аддам я першароднага сына свайго за злачынства сваё, плод улоння майго за грэх душы маёй?»
сцеражыся, каб не трапіць у сеці праз іх, пасля таго, як яны, па прыходзе тваім, будуць выгублены, ды каб не шукаў іх абрадаў, кажучы: “Як служылі гэтыя народы сваім багам, так і я буду служыць”.
каб часам не навучылі яны вас усякім брыдотам, якія яны рабілі багам сваім, і каб вы не грашылі перад Госпадам, Богам вашым.
Дык не кажы ў сэрцы сваім, калі Госпад, Бог твой, выганіць іх перад абліччам тваім: “Дзеля справядлівасці маёй увёў мяне Госпад, каб завалодаў я гэтаю зямлёю”, — бо дзеля злачынства народаў гэтых выганяе іх Госпад перад табою.
Бо вось не дзеля справядлівасці тваёй і праваты сэрца твайго ўвойдзеш ты, каб завалодаць зямлёю іх, але за тое, што яны чынілі бязбожна; па прыходзе тваім Госпад, Бог твой, выганіць іх перад табой, каб споўніў Госпад слова Сваё, якое пад прысягай абяцаў бацькам тваім, Абрагаму, Ізааку і Якубу.